Здарэнні

Затрымалі «злодзея ў законе» Кушнярова. Яго падазраюць у арганізацыі забойства

19 ліпеня затрымалі 56-гадовага «злодзея ў законе» Аляксандра Кушнярова (Кушнера). Яго абвінавачваюць у падрыхтоўцы заказнога забойства, паведамляе прэс-служба міліцыі. Але адносіны гэтага чалавека з ГУБАЗіКам няпростыя — раней яны самі звярталіся да яго з далікатнымі задачамі. 

Затрыманне было праведзенае пры падтрымцы «Алмаза». Паведамляецца, што Кушнярову паступіў заказ на забойства расійскага крымінальнага аўтарытэта і ўплывовага бізнэсмена Бадры Кагушвілі.

Кушняроў заняўся арганізацыяй замаху, пошукам выканаўцаў. Ён знайшоў пасрэдніка і выканаўцу злачынства, набыў рэвальвер з патронамі, перадаў іх змоўшчыкам. Частку сумы за выкананне замовы Кушняроў атрымаў «на рукі».

Пры затрыманні былі канфіскаваныя некалькі адзінак агнястрэльнай зброі і боепрыпасы. Распачатыя крымінальныя справы за падрыхтоўку да забойства і за незаконны абарот зброі і боепрыпасаў.

ГУБАЗіК дзейнічаў у партнёрстве з расійскім МУС. 

Кушняроў — кілер гомельскай банды «марозаўцаў».

Сядзеў за крадзежы ў 1984-1992 гадах. Пасля вызвалення ўступіў у банду «марозаўцаў». Праз некалькі гадоў зноў арыштаваны, у 1995 годзе яго прысудзілі да смяротнага пакарання за забойствы. Потым суд замяніў прысуд на 15 год турмы, а ў выніку Кушняроў па амністыі выйшаў яшчэ раней, у 2008 годзе, і пачаў сцвярджацца ў крымінальным свеце Беларусі. Апроч таго, сядзеў у 2011, у 2012-2014 гадах.

За апошнія два гады ён неаднойчы затрымліваўся, але выходзіў. 

Крыніцы: Крымінальнага аўтарытэта Кушнера, які з нажом аказваў супраціў пры затрыманні, адпусцілі. Імаверна, без крымінальнай справы

Характар работы ГУБАЗіКа з ім няясны. Вядома, што арыштаванага за хабары намесніка начальніка ГУБАЗіК Уладзіміра Ціхіню выпусцілі незадоўга перад выбарамі з мэтай уздзеяння на крыміналітэт краіны (тыя ведалі яго, бо ён адказваў за «аўтарытэтаў» у ГУБАЗіКу). Тыя павінны былі пад выглядам ганцоў ад «апазіцыі» пагражаць шэрагу вядомых у краіне бізнэсменаў, каб устрымаць іх ад сімпатый да Бабарыкі. 

Адным з такіх людзей быў і Кушняроў, але дакладна не ясна, на колькі аддана ён выконваў гэтае даручэнне. 

Каментары

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа8

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту69

У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў» 8

Лукашэнка стаў прадзедам29

На выхадныя Дональд Трамп упершыню пасля выбараў прыляціць у Еўропу

«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі9

Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа8

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →