Музыку «Крамбамбулі» Уладзіславу Плюшчаву прысудзілі два гады калоніі
Уладзіслава Плюшчава, музыку гуртоў «Крамбамбуля», ZET, «Pomidor/off» і «Hasta la Fillsta», асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць сплаціць штраф у памеры 6400 рублёў.
Уладзіслава судзілі адразу па трох артыкулах КК Беларусі: за публічную абразу гонару і годнасці; публічную абразу прадстаўніка ўлады; незаконны збор інфармацыі аб прыватным жыцці.
Справу разглядала суддзя Алена Бушава ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.
Таксама ў музыкі канфіскавалі аўто.
Улада затрымалі 12 красавіка, пад прымусам запісалі «пакаяннае» відэа і асудзілі на 25 сутак — за тое, што хадзіў на маршы ў 2020-м і быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы. Па заканчэнні сутак прад’явілі абвінавачванні па крыміналцы, амаль тры месяцы музыка правёў у турме ў чаканні суда.
Уладзіслаў Плюшчаў граў у гуртах «Крамбамбуля», ZET, Pomidor/off і Hasta la Fillsta.
Каментары