Грамадства22

«Кабінет генеральнага дырэктара навыварат вывернулі». Сталі вядомыя падрабязнасці пагрому ў «Белагра»

Пасля ўчорашняга налёту сілавікоў на офісы ТАА «Белагра Бел» былі затрыманыя гендырэктар прадпрыемства і некалькі супрацоўнікаў. Пра гэта Reform.by распавялі сведкі.

Ператрусы і затрыманні былі ў двух офісах — на вуліцы Пятра Глебкі, 11 і Ілімскай, 5.

«У офісе на Глебкі — пагром, кабінет генеральнага дырэктара навыварат вывернулі. Забралі дырэктараў, па бяспецы, бухгалтара, сакратара. Тыя хто быў на вуліцы і тыя, чые кабінеты былі з уваходам з другога боку будынка — пад шумок зматаліся дадому», — кажа відавочца.

Супрацоўнік «Белагра» распавёў, што сёння офіс кампаніі на вуліцы Петруся Глебкі працягвае працаваць, але работнікі напалоханыя, а нехта не прыйшоў і вырашыў схавацца, бо быў на фота разам з затрыманымі.

«На іншым офісе, які на Ілімскай, страт, акрамя бухгалтара з камп'ютарам, быццам няма. Многія сёння з Глебкі працуюць на Ілімскай. Там спакойна, хаця прыходзілі і туды», — патлумачыў супрацоўнік і адзначыў, што экс-вядучы АНТ і кіраўнік прэзідэнцкага пула Дзмітрый Семчанка працаваў у офісе на Глебкі.

Відавочца не ведае, колькі супрацоўнікаў затрымалі.

«Гендырэктара [Уладзімір Пятроўскі], сакратарку, бухгалтара [Пятроўская, жонка гендырэктара] забралі дакладна», —распавёў супрацоўнік кампаніі.

Раней праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што вядома пра затрыманне Кірыла Малентовіча, Дзмітрыя Левянкова, Людмілы Гецман і Арцёма Зубракова. Усе яны працуюць у аддзеле закупак.

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што на чатырох чалавек заведзеныя крымінальныя справы (прозвішчы не называліся), «звязаныя з наркотыкамі, распальваннем нянавісці і варожасці, удзелам у масавых беспарадках 2020 года, аказаннем садзейнічання экстрэмісцкім фармаванням».

29 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы САХР і АМАП прыйшлі ў офісы ТАА «Белагра» у Мінску. Падставай для пагрому нібыта паслужыла нацыянальная сімволіка ў памяшканні.

У кампаніі працуе прэс-сакратаром Дмітрый Семчанка, экс-вядучы АНТ і кіраўнік прэзідэнцкага пула. Ён сышоў з тэлеканала ў жніўні 2020 года. Семчанку затрымалі 15 верасня і пакаралі 15 суткамі арышту за «дробнае хуліганства».

Каментары2

  • даведка
    30.09.2022
    Пашыму СПБТ "Алмаз" ещё не задействовали, если даже СОБР с ОМОН привлекали для пущего эффекта?!
  • Sis
    30.09.2022
    Тыя хто быў на вуліцы і тыя, чые кабінеты былі з уваходам з другога боку будынка — пад шумок зматаліся дадому. )))

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным17

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

Прэм'ер Галоўчанка расказаў пра сваю любімую страву з бульбы5

У Грузіі пратэсты ідуць чацвёрты дзень. Апазіцыя патрабуе эфіру на ТБ2

Спявак Герман Цітоў на Алексіевіч: Ты павінна быць з Лукашэнкам на «вы» і шэптам36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным17

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →