Навука і тэхналогіі22

Мікрапластык — адна з галоўных пагроз здароўю ў XXI стагоддзі. Але навукоўцы знайшлі рашэнне

Аэрагель на яечнай аснове ачышчае ваду без шкоды для навакольнага асяроддзя.

Фота: Vecteezy

Мікрапластык ёсць паўсюль. Ён знойдзены на Эверэсце, на дне Марыянскага жолаба, у Арктыцы, у рыбе, солі, марской і прэснай вадзе, піве, малюсках. Нават у чалавечым целе. Штодня мы ўдыхаем мікрапластык, з'ядаем яго і п'ём. У арганізм трапляе ў сярэднім 5 грамаў мікрапластыку штотыдзень, а ў год — каля 250 грамаў. Прыкладна столькі ж важаць 230 пластыкавых трубачак ці 8 паўлітровых пластыкавых бутэлек.

Мікрапластык шкодзіць дзікай прыродзе, але ёсць рашэнне. Engaget расказвае, што даследчыкі з Прынстана выкарысталі яечны бялок для стварэння лёгкага порыстага аэрагелю, які можа выдаляць мікрапластык і соль з марской вады. 

Пасля сушкі і награвання бялка да высокіх тэмператур у бескіслароднай прасторы яго структура стварае сумесь нітак з вугляроднага валакна і лістоў графена, якія могуць выдаліць 99% мікрапластыку з вады і 98% солі.

Лёгкадаступны арганічны матэрыял мае свае перавагі. Ён танны, не патрабуе шмат энергіі ці перарасходу вады. Актываваны вугаль таксама танны, але ён не такі эфектыўны ў барацьбе з мікрапластыкам, як гель з яечнага бялка.

Аэрагель яшчэ не гатовы да шырокага выкарыстання. Навукоўцы павінны ўдасканаліць вытворчы працэс, перш чым стане магчымай масавая вытворчасць.

Гель таксама можа быць карысным для захоўвання энергіі і ізаляцыі.

***

Як засцерагчы сябе ад мікрапластыку. Практычныя парады:

  • Сартаваць смецце. Калі пластыкавыя адходы будуць трапляць у перапрацоўку, а не на палігоны і адтуль у навакольнае асяроддзе, то яны не стануць крыніцай мікрапластыку.
  • Не разаграваць ежу ў пластыкавай тары ў мікрахвалёўцы. Некаторыя кантэйнеры пры награванні выдзяляюць хімічныя рэчывы, і мікрапластык трапляе ў ежу.
  • Адмовіцца ад касметычных сродкаў, у састаў якіх уваходзіць мікрапластык: напрыклад, ад глітара і недарагіх скрабаў.
  • Заварваць чай у чайнічку і не выкарыстоўваць чайныя пакецікі — часта іх робяць з паперы і пластыку.
  • Не піць ваду з пластыкавых бутэлек. Паводле даследавання, у вадзе з пластыкавых бутэлек у сярэднім прыкладна ўдвая больш мікрапластыку, чым у вадзе з-пад крана.
  • Адмовіцца ад аднаразовых пластыкавых вырабаў: напрыклад, ад трубачак і мяшалак для напояў, пластыкавых пакетаў і посуду.
  • Рэгулярна пыласосіць дома — у пыле можа быць мікрапластык, які вы ўдыхаеце кожны дзень.
  • Аддаваць перавагу адзенню з натуральных тканін: ільну, шоўку, арганічнай бавоўне, шэрсці і інш.

Таксама чытайце састаў касметыкі і бытавой хіміі. Трэба выключаць з ужытку сродкі з наступнымі кампанентамі:

  • Acrylates/C10-30
  • Acrylates Crosspolymer (ACS)
  • Alkyl Acrylate Crosspolymer
  • Carbomer
  • Ethylen-Vinylacetat-Copolymere
  • Nylon-6
  • Nylon-12
  • Polyacrylate
  • Polymethyl Methacrylate
  • Polyquaternium
  • Polyquaternium-7
  • Polyethylene (PE)
  • Polypropylen (PP)
  • Polyothylenteraphthalat (PET)
  • Polyurethan (PUR)
  • Polyurethan-2
  • Polyurethan-14
  • Polyurethan-35 і інш.

Запомніць увесь спіс цяжка, але, на шчасце, назвы мікрапластыку аднастайныя. Калі вы бачыце кампанент, які пачынаецца з Poly і Acry, то, верагодней за ўсё, гэта пластыкавы парашок. Застанецца запомніць яшчэ толькі Nylon, Carbomer і Ethylen.

Фота: Vecteezy

Каментары2

  • XRT
    17.11.2022
    А Вы сначала посмотрите на сайте ВОЗ является ли то, что Вы написали про опасность микропластика доказанным...
  • Джордж
    17.11.2022
    НН, калі ласка знайдзіце навукоўцаў рэцэнзентаў дзеля арыгінальнага матэрыялу. Перадрукоўваце артыкулы з прызнаных навуковых часопісаў. Пазначайце першакрыніцы, інакш гэта скрадзены матэрыял.
    Сорам.

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →