Грамадства44

Герасіменя расказала, чаму сышла з Фонду спартовай салідарнасці

Былая кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя патлумачыла ў інтэрв'ю «Новай газеце. Еўропа» прычыны свайго сыходу і рознагалоссяў з Апейкіным.

Фота: асабісты архіў

«Па-першае, у мяне паўсталі пытанні наконт празрыстасці фінансавання, і я пачала іх задаваць, але замест адказаў на свае пытанні я атрымала даволі сур'ёзную негатыўную рэакцыю.

А па-другое, пачалася вайна, і фонду трэба было вельмі сур'ёзна перапрафіляваць дзейнасць. У сітуацыі вайны мы не можам бегаць і прасіць дапамогі для апальных беларускіх спартсменаў: якая дапамога, калі з тэрыторыі нашай краіны ляцяць ракеты?

Або прасіць санкцыі супраць беларускага спорту — навошта, калі ўсе санкцыі пасля пачатку вайны ўводзяцца без усялякіх просьбаў? І марнаваць на бескарысныя рэчы энергію, на мой погляд, было бессэнсоўна.

А вось выдаткаваць яе на тое, каб у спартсменаў, якія апынуліся ў выгнанні, была магчымасць трэніравацца і выступаць. І гэта трэба было рабіць адразу, а не праз паўгода пасля пачатку вайны.

Мы калі прыехалі ў Польшчу, адразу сутыкнуліся з праблемай двайной дыскрымінацыі — атрымалі шмат зваротаў ад сем'яў, якія былі вымушаныя бегчы з Беларусі. Людзі беглі ад крымінальнага пераследу, часам хапалі толькі дзяцей і дакументы, таму што не было часу нават рэчы сабраць, лік ішоў на хвіліны. І вось гэтыя дзеці, якіх вырвалі з іх атачэння, са школ, са спартыўных секцый, у Польшчы пайшлі займацца спортам у тутэйшыя секцыі. А калі пачалася вайна, у палякаў таксама знесла дах, і яны сказалі: з беларускімі пашпартамі — прэч з секцый!

І вось уявіце сабе маральны стан гэтых дзяцей. Спачатку яны на радзіме — дзеці ворагаў народа, а праз трохі часу ў іншай краіне — суагрэсары.

І я адразу ж уключылася ў гэтую сітуацыю. Мы размаўлялі з журналістамі, з чыноўнікамі, я тлумачыла праблему. Потым пасля сустрэч з супрацоўнікамі польскага Міністэрства спорту была нарэшце створаная рабочая група, якая займалася развязаннем гэтых праблем. І такія рабочыя групы трэба было ствараць у кожнай краіне. Але тут мы не сышліся ў меркаваннях з Апейкіным. Плюс недавер з-за фінансавай непразрыстасці, таму я проста сышла».

Герасіменя падзялілася, што, калі прыехала ў Польшчу, думала адкрыць там свой клуб.

«Але мне адказвалі, што ў іх працуюць толькі свае трэнеры, або што ўсе дарожкі ўжо занятыя арэндай на ўвесь сезон, або прапаноўвалі зусім нерэнтабельны час. І я вырашыла пакуль займацца індывідуальнымі трэніроўкамі», — расказала плыўчыха.

Каментары4

  • Влад
    17.01.2023
    Плександра умничка! Низкий поклон и респект за работу и смелость.
  • йцукі
    17.01.2023
    А дзе грошы яуропы на падтрымку нашай дэмакратыі? ці у лкашэнкі будуць купляь на міліярды а беларусы данацікамі толькі дапамагаць адзін аднаму.

    карова меркель піярылася за наш кошт і сустракалася з цізаноўскай, а нават жалкія 35 мільёнаў еўра зажалі
  • Максим Дизайнер
    17.01.2023
    Ну, а что в хотели?30 лет памяркоунасци. А тут папка с мамкой приехали, "в связи с ситуацией в стране", и школу им подавай, и секции, и денюх, и дальше - в Германию. Зачем Герасимене нужна эта головная боль?

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →