Літаратура11

Алесь Бяляцкі: Нобелеўская прэмія за любоў да беларусаў. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Алесь Бяляцкі — літаратар, праваабаронца і грамадскі дзеяч, які зусім нядаўна атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, але па-ранейшаму знаходзіцца за кратамі. Андрэй Хадановіч у чарговым выпуску на сваім ютуб-канале расказвае пра галоўнага героя і аўтара кнігі, якая так і называецца «Алесь Бяляцкі».

Сёння Хадановіч расказвае:

  • як Бяляцкі вяртаў беларусам памяць пра Курапаты;

  • польскія і літоўскія чыноўнікі «дапамаглі» рэжыму пасадзіць Бяляцкага — што гэта было;

  • як ствараўся праваабарончы цэнтр «Вясна»;

  • як калегі зашыфравалі віншаванне па радыё падчас зняволення Бяляцкага;

  • ці змог бы Бяляцкі стаць наступным прэзідэнтам Беларусі;

  • узнагароды Алеся Бяляцкага: ад прэміі Вацлава Гавэла да ганаровага жыхара Парыжа — як да іх ставіцца сам праваабаронца.

Вось некалькі думак з відэа.

Калі прадстаўнік краіны атрымлівае Нобелеўскую ўзнагароду, уся краіна цешыцца і ганарыцца, кіраўнікі краіны шлюць віншавальныя тэлеграмы, фатаграфуюцца з лаўрэатамі, бо разумеюць, што гэта вялікі гонар. Зусім не так у Беларусі: нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі паўтара года як арыштаваны. З 5 студзеня пад судом у клетцы і кайданках разам са сваімі паплечнікамі, бо логіка ўсёй беларускай гісторыі вучыць, што тыя, хто найбольш любіць і шануе свабоду, апынаюцца ў месцах, дзе яна абмежаваная.

Скразная думка, якая праходзіць праз успаміны Бяляцкага — думка пра негвалтоўны супраціў, пра тое, што шлях, які прадугледжвае праліванне крыві, які прадугледжвае ўжыванне зброі з боку тых, хто бунтуе і паўстае, можа быць найхутчэйшы, але сэрца і розум Алеся Бяляцкага на баку супраціву негвалтоўнага.

Сама наяўнасць Бяляцкага натхняе і дадае сіл, зараджае верай і аптымізмам, бо носьбітам гэтай веры і гэтага аптымізму ёсць сам Алесь Бяляцкі. Ён ведае, што, нягледзячы на павольнасць, паступовасць змен, уяўную няўдзячнасць працы ўсіх, хто працуе на лепшую, цывілізаваную, чалавечую, прававую, культурную, еўрапейскую і ўрэшце беларускую Беларусь, гэта штодзённая праца мае сэнс.

Усім нам варта выстаяць, не зламацца, ператрываць і верыць, што кожны дзень нашай барацьбы за Беларусь недарэмны. Глядзім разам новае відэа, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі.

Глядзіце таксама:

Як захаваць у сабе агонь чалавечнасці? Чаму нас вучыць літаратура постапакаліпсісу. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

ТОП-7 найлепшых твораў пра Каляды. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Чый Адам Міцкевіч: беларускі, польскі ці літоўскі класік? Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Каментары1

  • Яська
    17.01.2023
    Паважайце родную культуру, вучыце гісторыю і мову.
    гэта апошняя форма пратэсту.
    Неабходна зберагчы беларускасць

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж12

У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянераў, якія прыехалі на выклік1

Арыштавалі маёмасць уласніка кампаніі па вырабу надмагілляў. Ён падмануў сотні беларусаў на мільёны рублёў

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой1

Наступствы ДТЗ у Лідскім раёне з чатырма загінулымі: кіроўцу затрымалі

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце7

Украінцы выбілі расіян ад Купянска6

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →