Усяго патроху2424

«Рана 9 жніўня зацягнецца». Што дэпутаты і дэпутаткі посцяць у сацсетках ШМАТ ФОТА

«Наша Ніва» паспрабавала знайсці адрозненні паміж сацыяльнымі сеткамі беларускіх дэпутатаў і сенатараў. 

Лілія Ананіч

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Лілія Ананіч любіць рабіць сэлфі і расказваць у інстаграме пра свае працоўныя паездкі і выступы.

Скрын сацсетак

«Гістарычная падзея ў Палацы Незалежнасці», — падпісала дэпутатка сэлфі, зробленае на цырымоніі падпісання Лукашэнкам правак у Канстытуцыю.

У многіх дэпутатаў у інстаграме сустракаюцца здымкі таго, як яны саджаюць расліны. У Ананіч таксама ёсць такое фота.

Скрын сацсетак

«Тэма гістарычнай памяці была ключавой сёння на пасяджэнні праўлення ГА «Беларускі саюз жанчын» у Барысаве. У памяць аб жанчынах — гераінях Вялікай Айчыннай вайны — на тэрыторыі 25-й школы высадзілі алею туй», — напісала дэпутатка. 

Час ад часу Ананіч каментуе ў інстаграме і палітычныя падзеі.

Скрын сацсетак

«Беларускіх дыпламатаў не запрасілі на памятныя мерапрыемствы ў Бухенвальдзе. Больш за тое, дыпмісія атрымала ліст кіраўніцтва мемарыяла аб непажаданасці іх удзелу. Вельмі дыпламатычны каментар нашага МЗС у сувязі з гэтым.

А я вось адкіну дыпламатыю і скажу, як думаю. Тыя, хто здраджвае гістарычнай памяці і подзвігу савецкага народа ў выратаванні свету ад карычневай чумы фашызму, ды не спадзяюцца на ласку Божую!» — напісала Ананіч. 

Скрын сацсетак
Скрын сацсетак

Таццяна Рунец

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец у сваім інстаграме часта публікуе новыя фота.

Скрын сацсетак

Шмат фотаздымкаў у дэпутаткі з топ-чыноўніцай Наталляй Качанавай: абедзве з Віцебшчыны. 

Скрын сацсетак
Скрын сацсетак

Таццяна Рунец, як і Лілія Ананіч, таксама публікуе шмат здымкаў з працоўных паездак і выступаў. Асабістых фота ў Рунец толькі некалькі. 

Скрын сацсетак
Скрын сацсетак

Сяргей Анюхоўскі

Член Савета Рэспублікі, генеральны дырэктар «Камунаркі» Сяргей Анюхоўскі любіць рабіць фотаздымкі за працоўным сталом. 

Скрын сацсетак
Скрын сацсетак
Скрын сацсетак
Скрын сацсетак
Скрын сацсетак

Хваліцца дэпутат замежнымі паездкамі, напрыклад, у В'етнам.

«Мы, кіраўнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў беларускай сталіцы — «Камунаркі», Мінскага матацыклетна-роварнага завода і Мінскага холадакамбіната № 2, — з нашымі в'етнамскімі партнёрамі правялі перамовы па закупцы тэхналагічнага абсталявання і пастаўках прадукцыі», — напісаў Анюхоўскі ў сябе ў інстаграме.

Любіць дэпутат пісаць у сацсетках віншаванні. 

Скрын сацсетак
Скрын сацсетак

Андрэй Шышкін

Член Савета Рэспублікі ад Гомельскай вобласці, галоўны рэдактар газеты «Свабоднае слова» Андрэй Шышкін нядаўна апублікаваў фота, як ён правёў у школе «ўрок міру і стварэння». 

Скрын сацсетак

Сярод астатніх дэпутатаў Андрэй Шышкін вылучаецца здымкамі з Расіі. 

Скрын сацсетак
Скрын сацсетак

Выказваўся дэпутат у інстаграме пра незалежныя СМІ і «замежных прапагандыстаў».

«Днямі ў небе Мінска прамчалася некалькі баявых самалётаў ВКС Расіі. Праца іх магутных рэактыўных рухавікоў нарабіла шмат шуму. Але не столькі ў паветранай прасторы, колькі ў інфармацыйнай.

Яшчэ і не паспеў над беларускай сталіцай рассеяцца інверсійны след шасцёркі расійскіх МіГ-31, як еўрапейскія і іншыя «незалежныя» СМІ навыперадкі кінуліся складаць чарговую страшылку пра гэты факт. Асобныя панікёры, надзеленыя асабліва буйнай фантазіяй, прымудрыліся нейкім цудам з-за мяжы разгледзець пад крыламі знішчальнікаў гіпергукавыя ракеты «Кінжал» і нават вызначылі магчымыя цэлі для іх. І пайшла пісаць губерня, наганяць страху на абывацеляў…» — напісаў ён.

Скрын сацсетак
Скрын сацсетак

У інстаграме сенатар віншаваў Лукашэнку з днём народзінаў.

Скрын сацсетак

Марына Лянчэўская

Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Марына Лянчэўская любіць публікаваць свае партрэты. Такіх у яе інстаграме некалькі. 

Скрын сацсетак

У допісах дэпутатка час ад часу разважае пра палітыку. 

«Так ужо атрымалася, што 9 жніўня ў гісторыі нашай краіны літаральна 2 гады таму стаў днём многіх «калі б».

Думаю, кожны задаецца пытаннем, а як было б, калі б?.. І далей багатая фантазія малюе мноства сцэнарыяў, адзін больш супярэчлівы за іншы.

Але потым глядзіш у акно, за якім па сінім небе павольна плывуць лёгкія аблокі, вецер даносіць у дом водар пшаніцы і яблыкаў, спяшаюцца па сваіх справах спакойныя людзі — і выдыхаеш, разумеючы, што ўсё склалася максімальна шчасна.

Так, хапае праблем, з'яўляюцца новыя, але галоўнае застаецца непарушным: мы жывём у суверэннай дзяржаве, смела ходзім на працу, плануем адпачынак і збіраем дзяцей у школу. А гэтага ўсяго магло б і не быць, калі б тады змаладушнічалі, пайшлі на повадзе, страцілі веру», — напісала яна. 

Скрын сацсетак

Прызнанні Расіяй «ЛНР» і «ДНР» дэпутатка называе «гістарычнай падзеяй».

«Нарэшце зроблены гэты найважнейшы крок на шляху да міру. Колькі гадоў жыхары гэтых тэрыторый не маглі спакойна жыць, уцякалі ад вайны, аплаквалі сваіх загінулых дзяцей. Хіба важна цяпер, хто мае рацыю, хто вінаваты, калі на парадку дня стаіць пытанне міру для ўсіх? — разважае дэпутатка. —

Урэшце, мы ўсе славяне і нам няма чаго дзяліць. І супольнага ва ўсіх нас значна больш, чым мы можам уявіць. І як жа хочацца з брацкімі народамі жыць у міры і сяброўстве».

Амаль што пад кожным пастом Лянчэўскай ёсць яе асабістыя развагі на тую ці іншую тэму. 

Скрын сацсетак
Скрын сацсетак
Скрын сацсетак

Віктар Лісковіч

Старшыня Гродзенскага аб'яднання прафсаюзаў, член Савета Рэспублікі любіць калажы. Такім спосабам вядзення інстаграма Віктар Лісковіч вельмі адрозніваецца ад астатніх беларускіх чыноўнікаў.

Скрын сацсетак
Скрын сацсетак
Скрын сацсетак

Як і большасць беларускіх дэпутатаў, Віктар Лісковіч любіць публікаваць фота са сваіх працоўных візітаў і сустрэч. 

Скрын сацсетак

А таксама расказвае, як хадзіў з унукам у заапарк, выхваляецца ўраджаем вішні і дзеліцца навінамі з жыцця сваіх сабак.

Скрын сацсетак

Чытайце таксама: 

Рэакцыйны памочнік Лукашэнкі стаў намеснікам Качанавай

Як цяпер выглядае Лідзія Ярмошына ФОТА

Зімбабвійскую паліцыю могуць апрануць у беларускае

Каментары24

  • Железный Дровосек
    05.02.2023
    Как там п. Преображенский говорил—«человечьи очистки». Без омерзения и гадливости невозможно смотреть на это пресмыкание и лакейское самоунижение. Как можно ТАК себя не уважать??? Позорище со своим злобным недалеким колхозником. Место вам—на помойке истории. Но сачала надо ответить за все. Никакая рана нигде не затянется—слишком много зла вы принесли людям. Даже не надейтесь.
    Ананич,гитлеровцы тоже Бога вспоминали—у них даже характерная надпись на пряжке была. Только все равно все Нюрнбергом кончилось. А решение о создании Международного трибунала уже озвучено.
    Як там—«насіў воўк,панясуць і ваўка».
  • дочка Максима Дизайнера
    05.02.2023
    ну каки ж ани усе красивые... Оой
  • шышка андрэева
    05.02.2023
    а чаму Марына на адніх фота такая дзеўка год 25, а на другіх такая 45-55+ ?

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бессэнсоўна падаваць апеляцыю». Як беларусам адмаўляюць у польскіх візах і што яны з гэтым робяць2

У Рэчыцы грамадзянцы Грузіі пагражаюць дэпартацыяй — за тое, што «ўважліва сачыла і рэпосціла навіны ў 2020-м»1

Z-ваенкар пахвалілася, як белгарадская тэрабарона збіла са стрэльбы дрон. Аказалася, гэта быў расійскі дрон за $90 тысяч2

Інтэр'ер гэтай сталічнай кватэры адзначаны міжнароднай прэміяй дызайну. Вось за колькі яе прадаюць5

Беларуская фабрыка пачала рабіць постары з дываноў1

Расійскі дэпутат, якога судзяць за антываенныя заявы, у апошнім слове выступіў з пакаяннем перад украінцамі. Суддзя выскачыў з залы4

ГУБАЗіК пагражае Мікіту Мелказёраву — за грубыя словы пра Панамарэнку. А прапагандыст Казакоў заклікае расстраляць43

У ДТЗ у Талачынскім раёне загінулі два чалавекі

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →