Камунальнікі патлумачылі, чаму зімовага рамонту дарог хапае толькі да канца зімы
Слуцкія камунальнікі адказалі на прэтэнзіі, якія да іх пастаянна выказваюцца ў сувязі з тым, што дарожныя рамонты, якія яны пастаянна робяць зімой, эфект маюць вельмі нядоўгі, піша сайт SlutskGorod.
У Слуцкай ЖКГ на запыт сайта адказалі, што ямачны рамонт дарог у зімовы перыяд выконваецца ў першую чаргу для зняцця аварыйных сітуацый, таму ён і не разлічваецца на працяглы тэрмін.
Такі ямачны рамонт, па словах камунальнікаў, выконваецца не «гарачым асфальтам», а адмысловымі САМСамі (складаванымі арганамінеральнымі сумесямі), і ён носіць часовы характар для падтрымання тэхнічнага стану дарог.
Згодна з дзейнымі тэхнічнымі кодэксамі, гарантыйныя абавязацельствы, маўляў, увогуле не распаўсюджваюцца на рамонт выбоін у зімовы перыяд, а таксама на пашкоджанні дарог у выніку дарожна-транспартных здарэнняў, вандалізму і стыхійных бедстваў.
Каментары