КДБ заявіў пра датычнасць да дыверсіі супраць самалёта ў Мачулішчах спецслужбаў Польшчы
Пра тое, што да спробы падрыву самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах могуць быць датычныя і спецслужбы Польшчы, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь-1» ананімны аператыўны супрацоўнік КДБ.
«Можна меркаваць, што да правядзення гэтай акцыі датычныя таксама спецслужбы Польшчы. Пра гэта сведчыць той факт, што ў ёй былі задзейнічаныя некалькі чалавек з ліку так званых збеглых, якія знаходзяцца цяпер на тэрыторыі Польшчы.
Гэтыя людзі датычныя да каналаў арганізацыі дастаўкі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь сродкаў паражэння, дронаў, забеспячэння ўваходу тэрарыста на тэрыторыю Беларусі і яго падрыхтоўкі, а таксама рэалізацыі маршрутаў яго эвакуацыі», — сказаў аператыўны супрацоўнік КДБ.
Раней у КДБ паведамлялі, што нібыта выявілі непасрэднае дачыненне да арганізацыі дыверсіі Службы бяспекі Украіны, затрымалі нават украінскага грамадзяніна Мікалая Швяца. Украінскі бок сваю датычнасць да гэтага, аднак, катэгарычна адмаўляе.
Стала вядома, хто такі Якуцік, праз якога па ўсёй Беларусі затрымлівалі стралкоў, і ў чым яго абвінавачваюць
Новыя падрабязнасці пра атаку на самалёт у Мачулішчах: прапагандысты назвалі новыя імёны
Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання меркаванага «ўкраінскага тэрарыста»
ДзяржСМІ апублікавалі ВІДЭА, на якім бачна, як захопліваюць украінца, падазраванага ў дыверсіі ў Мачулішчах
КДБ пацвердзіў, што да дыверсіі ў Мачулішчах меў дачыненне «Байпол»
Каментары