Здароўе1212

У Беларусі прадукты і медыцынскія вырабы спецыяльна апраменьваюць радыяцыяй

Генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў НАН Беларусі ў Соснах Андрэй Кузьмін у інтэрв'ю СТБ расказаў, што ў Беларусі вядуць радыяцыйную апрацоўку прадуктаў. Ён назваў гэта інавацыйным спосабам, бо з дапамогай радыяцыйнага апраменьвання, маўляў, атрымліваецца забіваць у прадуктах патагены.

«Пры гэтым апраменьванне не пакідае слядоў, у адрозненне ад той жа хіміі», — заўважыў Андрэй Кузьмін.

Таксама ён паказаў бінт, які ўваходзіць у вайсковую аптэчку Мінабароны, і распавёў, што ён таксама апраменены.

«Бінт прайшоў апрацоўку радыяцыяй і цяпер цалкам стэрыльны, як і сардэчныя клапаны, біяпратэзы костак, касметыка і нават чай», — пералічыў навуковец.

Увогуле цяпер найбольш запатрабавана апраменьванне прадукцыі менавіта медыцынскага прызначэння. Але пры неабходнасці таксама яму падвяргаюцца вырабы для патрэб энергетыкі і ЖКГ для надання ім новых уласцівасцяў.

«У Вялікабрытаніі такім спосабам стэрылізуюць нават каўбасу. Пасля такой апрацоўкі каўбаса захоўваецца ў два разы даўжэй, але і цана атамная. У Беларусі пакуль да гэтага не дайшлі», — сказаў Кузьмін.

Ён падкрэсліў, што такая апрацоўка — абсалютна бяспечная, бо ніякіх слядоў радыяцыі не застаецца, як толькі спыняецца радыяцыйнае ўздзеянне. Пры гэтым прадукты бяспечныя і абсалютна стэрыльныя. Іншымі спосабамі такой ступені стэрылізацыі, маўляў, дамагчыся цяжка.

Каментары12

  • какадэмія невук
    13.03.2023
    ну "правільна"... як той казаў - радыяцыю (вірус) бачыце? не? і я не. а значыць яе няма. "геніяльна"
  • хх
    13.03.2023
    хто не ведае - пацікаўцеся -

    Радиевые девушки (англ. Radium Girls)
  • Барыс
    13.03.2023
    А што ж тут інавацыйнага? Такія ўстаноўкі здаўна выкарыстоўваюць для стэрылізаціі аднаразовых шпрыцоў ці іншых палімерных медыцынскіх рэчаў на заводах. Адна з іх працуе на Нясвіжскім заводзе медпрэпаратаў.

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!15

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →