Вуліца, названая ў гонар першага прэм'ера незалежнай Беларусі, з'явілася ў Валожыне.
У Валожыне замест вуліцы Карла Маркса з'явілася вуліца, названая ў гонар першага прэм'ер-міністра незалежнай Беларусі. Рашэнне аб перайменаванні вуліцы Карла Маркса ў вуліцу Вячаслава Кебіча прыняў Валожынскі раённы савет дэпутатаў.
Рашэнне райсавета сёння афіцыйна апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Вячаслаў Кебіч, які ўзначальваў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь у 1991-1994 гадах, нарадзіўся на Валожыншчыне. Ён памёр у снежні 2020 года.
Каментары