Адваката Арцёма Сям'янава арыштавалі на 15 сутак, паведаміла «Медыязона», спасылаючыся на сваякоў аднаго з яго падабаронных. Юрыста абвінавацілі паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне).
Арцём Сям'янаў абараняў такіх палітвязняў, як Валянцін Стэфановіч, Аляксандр Францкевіч, Таццяна Кузіна, Ігар Лосік, Павел Белавус ды іншыя.
Яго затрымалі на пачатку тыдня, калі сілавікі зладзілі цэлую аблаву на сумленных адвакатаў, якія дагэтуль заставаліся ў краіне і на волі.
Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча і іншых палітвязняў
Учора прайшла аблава на адвакатаў, вядома пра шэсць затрыманых
Адвакатку Настассю Лазарэнка будуць судзіць за кансультацыі пад Акрэсціна
Вырошчваў авакада, кайфаваў, калі гаварыў па-беларуску. Гісторыя адваката Віталя Брагінца, якому далі 8 гадоў калоніі
Каментары