Хапун у Дзяржынску: 45 затрыманых, у людзей на тэлефонах ставяць бот «Магніт». Што яшчэ вядома?
На працягу апошніх трох дзён у Дзяржынску і ваколіцах праходзяць масавыя ператрусы і затрыманні. Гэта звязана з тым, што 31 сакавіка ўздоўж дарогі каля горада былі вывешаныя сцяжкі Беларусі і Украіны, а пры спробе іх зняць сілавікі нібыта знайшлі выбуховую прыладу. Ператрусы праводзяцца на падставе пастановы, якая выпісаная з нагоды «ўстаноўкі муляжа выбуховага прыстасавання на трасе ў раёне Петкавіч», паведамляе «Вясна».
Агулам за гэтыя дні затрымалі каля 45 чалавек, але большую частку адпусцілі, некаторых пакінулі ў мясцовым РАУСе чакаць судоў па адміністрацыйных артыкулах. Мясцовыя жыхары моцна запалоханыя і баяцца нешта казаць, просяць не раскрываць прозвішчы тых, хто трапіў пад «хапун».
Паводле мясцовых жыхароў, ператрусы і затрыманні з 1 красавіка ладзяць супрацоўнікі САХРа і АМАПа.
Прыходзяць да тых, хто 31 сакавіка праязджаў з раніцы і да моманту выяўлення прылады каля месца здарэння, а таксама да тых, каго раней затрымлівалі па палітычных матывах.
Увечары 1 красавіка дзяржынскія ўчастковыя хадзілі па людзях з «нейкага свайго спісу» і праглядалі іх тэлефоны.
Паведамляецца, што сілавікі правяраюць не толькі жыхароў Дзяржынска, але і навакольных вёсак, такіх як Навасёлкі, Энергетыкаў, Петкавічы.
Толькі 1 красавіка ў Дзяржынску правялі каля 30 ператрусаў.
«Ператрусаў шмат, затрымліваюць не ўсіх: праводзяць ператрус, спампоўваюць інфармацыю з тэлефона, многіх адпускаюць, нават нічога не вымаючы.
Аднаго чалавека выводзілі з дому з пакетам на галаве і ў кайданках. Многіх правяраюць, таму што яны трапілі на камеры відэаназірання на ўездзе ў Дзяржынск. Пытаюцца, навошта і куды ездзіў.
Па некаторых адрасах хадзілі ўчастковыя, правяралі тэлефоны, амаль усім ставілі нейкі бот, падаецца, «Магніт» называецца, але і правяралі падпіскі, лайкі, прагляды, перапіску. Некалькі чалавек распавялі, што ім усталявалі маячкі на машыны», — распавядаюць мясцовыя.
Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, за гэтыя дні агулам было затрымана каля 45 чалавек, але частку адпусцілі. Па недакладных даных, у РАУС знаходзіцца каля 10 чалавек.
Суды павінны адбыцца сёння пасля абеду, але ў судзе нічога дакладна не паведамляюць, адказваюць: «Калі атрымаецца, тады суды і пройдуць».
У раскладзе суда Дзяржынскага раёна на сайце Вярхоўнага суда сёння адміністрацыйныя працэсы над затрыманымі не значацца.
У панядзелак, 3 красавіка, у Дзяржынску працягнуліся ператрусы, але «такой актыўнасці няма, як у суботу».
«Сёння былі адзінкавыя выпадкі, калі некаторыя людзі не выходзілі на сувязь. Пры гэтым на вуліцах Ціхай, Шарко і Макаўчыцкай былі заўважаныя бусы і людзі ў поўнай экіпіроўцы».
Нумар артыкула Крымінальнага кодэкса, у межах якога праходзяць ператрусы, пакуль невядомы.
Пры першых пастановах было пазначана «выбуховае прыстасаванне», а цяпер — «размяшчэнне муляжа выбуховага прыстасавання».
Чытайце таксама:
Затрымалі прадпрымальніка і заснавальніка баранавіцкай газеты «Шаг»
Каментары
Лукашэнка пра....іграў выбары па ўсей краіне ва усіх паселках і весках.
Такога нідзе не было ва ўсходняй еўропе каб массавыя працесты прайшлі у сотнях гарадоў і паселкаў з насельніцтвам некалькі тысячаў!
Мы ўсе адно пераможам. За таракана 20-25%, з якіх палова старыя неадукаваныя совкі якія паступова выміраюць.
Сярод маладых іх тыя самыя 3%, большацсь насельніцтва супраць. ва усіх есць знаемыя хто пацярпеў ад рэпрэсій.
Лукашэску чакае такі ж самы лес. Галоўнае - усе фіксіраваць, не даваць лукашэску грошы, дабаўляцца у перамогу, рыхтавацца і помсціць
Для меня это звучит дико, что то из зазеркалья. В нормальной стране, чтобы полицейский посмотрел телефон гражданина, вначале надо возбудить уголовное дело, потом в рамках этого дела получить постановление суда об изъятии и осмотре телефона. Если бы полицейский просто так взял чей либо телефон и стал в нём рыться, то против его самого было бы возбуждено уголовное дело, он потерял бы работу и сел.