Усяго патроху33

У Dana Mall адкрылі новую велікодную экспазіцыю. Як яна выглядае?

Учора на першым паверсе мінскага гандлёва-забаўляльнага цэнтра Dana Mall завяршыліся фінальныя работы над новай экспазіцыяй, прымеркаванай да Вялікадня. Выданне Blizko.by паглядзела, як гэтая экспазіцыя выглядае і з чаго складаецца.

З 31 сакавіка па 8 красавіка ў Dana Mall быў аб'яўлены Велікодны тыдзень. «Як гаворыцца, калі ў Велікодны тыдзень шчыра, ад усёй душы, загадаць жаданне, то яно абавязкова збудзецца!» — паведамляў ГЗЦ.

Акрамя майстар-класаў, спектакляў і іншых запланаваных мерапрыемстваў, каманда дэкаратараў, праекціроўшчыкаў, дызайнераў і мастакоў стварыла і рэалізавала новую экспазіцыю, прымеркаваную да свята.

Калі зайсці ў ГЗЦ праз галоўны ўваход, першае, што кідаецца ў вочы, — подыум, на якім ляжыць плеценае гняздо з аранжавым яйкам у цэнтры.

За ім знаходзяцца не менш прывабныя інсталяцыі: сем кампазіцый у форме яйка. Усе яны розных памераў і адрозніваюцца дэкорам.

Так, у адным з іх можна ўбачыць стол, за якім сядзяць зайчыкі ў рознакаляровым адзенні з пэндзлямі ў руках. А на стале ў іх стаяць слоікі з алоўкамі і фарбай.

У іншым яйкападобным доміку пад назвай «Вучэльня» зайчык сядзіць за сталом і размалёўвае велікодныя яйкі рознакаляровымі алоўкамі.

Акрамя гэтага, на імітаваным подыуме можна заўважыць млын-вятрак, лужок з курачкамі, якія рухаюцца, сабачку з яйкам у зубах і зайца, які вітае наведвальнікаў, з кошыкам, таксама напоўненым неад'емнымі атрыбутамі свята — фарбаванымі яйкамі.

Традыцыйна каманда дэкаратараў для афармлення экспазіцыі задзейнічала не толькі першы паверх, але і шкляную столь. Так, падняўшы трохі галаву, можна ўбачыць аздобленыя рознакаляровыя яйкі, ружовыя званочкі і карціны.

Каментары3

  • Улад
    11.04.2023
    Каманда дызайнераў, якая на першым паверсе Dana Mall некалькі разоў на год стварае адмысловыя святочныя кампазіцыі, заслугоўвае павагі.
  • Мойша
    11.04.2023
    Улад, а чамуяе не стварылі да каталіцкай пасхі ці каталікі не такія, нявартыя?
  • Максим Дизайнер
    11.04.2023
    А рыжики там есть?

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →