У горадзе Гувахаці індыйскага штата Асам адначасова больш за дзве з паловай тысячы бубначоў акампанавалі васьмі з паловай тысячам танцораў, якія ўсталявалі сусветны рэкорд.
Як паведамляе Euronews, больш за 11 тысяч танцораў і музыкантаў выканалі танец Біху, устанавіўшы два сусветныя рэкорды: па колькасці саміх танцораў і па колькасці бубначоў.
Танец Біху з’яўляецца неад’емнай часткай асамскай культуры і выконваецца падчас штогадовага фестывалю, які азначае пачатак новага года па мясцовым календары.
Каментары