Грамадства

Журналісту Паўлу Падабеду прыпісваюць «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»

Беларускай асацыяцыі журналістаў стаў вядомы дакладны крымінальны артыкул, на падставе якога ў мінскім СІЗА ўтрымліваюць відэааператара-фрылансера Паўла Падабеда. Яму інкрымінуюць «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання», максімальная санкцыя прадугледжвае да 6 гадоў зняволення.

Пра выстаўленае абвінавачванне стала вядома з копіі пастановы на арышт прыватнага аўтамабіля Паўла Падабеда, экспертыза і ацэнка якога, як аказалася, праводзіліся яшчэ на пачатку сакавіка без паведамлення сваякам. У прыватнасці, накладаецца забарона на продаж транспартнага сродку. 

Сярод іншага, у дакуменце пазначана, што журналісту прад’яўлены арт. 361-1, ч. 3 Крымінальнага кодэкса — «уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фармаванні)». Такое «злачынства» караецца абмежаваннем волі да 4 гадоў або накіраваннем у калонію на тэрмін ад 2 да 6 гадоў.

Акрамя таго, з той жа пастановы вынікае, што Павел Падабед «удзельнічаў у несанкцыянаваных акцыях/дзеяннях 14 ліпеня 2020 года і ў наступныя дні». У згаданыя даты праходзілі пратэсныя акцыі супраць рашэння Цэнтрвыбаркама Беларусі адмовіць у рэгістрацыі прэтэндэнтам на ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі ўжо арыштаванаму экс-банкіру Віктару Бабарыку і былому кіраўніку Парка высокіх тэхналогій Валерыю Цапкалу. Тады і незалежныя, і дзяржаўныя СМІ актыўна асвятлялі перадвыбарчыя баталіі, таму знаходжанне на вуліцы відэааператара Паўла Падабеда цалкам лагічнае.

Сам Павел Падабед яшчэ раней паведаміў у лістах, што адмовіўся даваць супраць сябе паказанні на этапе следства і цяпер у чаканні перадачы справы пракурору і далейшага накіравання ў суд. Сёння якраз тры месяцы, як ён за кратамі.

Паўла Падабеда затрымалі сёлета 20 студзеня. Сілавікі «заглыбіліся» ў яго сацсеткі ажно да 2012 года і на падставе старых рэпостаў абвінавацілі ў распаўсюджванні «экстрэмісцкіх матэрыялаў» — нягледзячы на тое, што падобных статусаў у незалежных СМІ ў той час не было як з’явы. Суд удавацца ў нюансы не пажадаў і на падставе адміністрацыйнага артыкула 19.11 пакараў журналіста 15 суткамі арышту з адбыццём у ІЧУ Мінскага раёна.

Аднак напярэдадні меркаванага вызвалення яго забралі на допыт, пасля чаго перавялі ў следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. І ўжо там прад’явілі «спрыянне экстрэмізму». 28 лютага праваабарончая супольнасць прызнала Паўла Падабеда палітычным вязнем.

Каментары

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску вулічныя прадаўцы ўжо арыентуюцца на кітайскага пакупніка ФОТАФАКТ7

Як атрымліваюць павышэнні на АНТ? Расказваем на прыкладзе кар'еры прапагандыста Занковіча2

Два найбуйнейшыя фотабанкі паведамілі пра зліццё, каб канкураваць са штучным інтэлектам

Марк Цукерберг заявіў пра адмову ад фактчэкераў і «вяртанне да каранёў»6

Украінскія вайскоўцы зноў нанеслі ўдар па камандным пункце расійскай арміі на Куршчыне

Каля берагоў Малайзіі разбілася расійская ладдзя з беларусам на борце

Мінск днямі цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду1

Беларус, які зладзіў дэбош у Тайландзе, папрасіў прабачэння ў паліцыі1

Калекцыянер знайшоў у Беластоку абгорткі для цукерак, надрукаваныя ў Гродне больш за сто гадоў таму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Галоўнае
Усе навіны →