Культура

Янушкевіч расказаў, які раман Кінга яны выдадуць па-беларуску і калі

І праанансаваў яшчэ некалькі навінак.

19 красавіка выдавец Андрэй Янушкевіч паведаміў, што яго выдавецтва атрымала права выдаваць кнігі Стывена Кінга па-беларуску.

«Плануем выдаць як яго класічныя творы, так і найноўшыя. Выданне беларускіх перакладаў асабліва важна таму, што аўтар забараніў выдаваць свае творы ў Расіі. Гэта быў ягоны адказ на ўварванне ва Украіну», — напісаў у фэйсбуку Андрэй Янушкевіч.

На беластоцкай кніжнай выставе Андрэй Янушкевіч паведаміў «Нашай Ніве», што першую кнігу — раман Кінга «Ззянне» (The Shining) — яго выдавецтва збіраецца выпусціць сёлета ў снежні.

«Гэта той твор, пасля якога Стывен Кінг стаў не проста адметным пісьменнікам у жанры хорар, у жанры жахлівай літаратуры — ён узняў творчасць пісьменніка на высокі ўзровень псіхалагізму, які проста прабірае да касцей. З гэтага твора стаў відавочным сацыяльны падтэкст творчасці Стывена Кінга», — тлумачыць Андрэй Янушкевіч.

На яго думку, творы Кінга — найлепшы сродак спазнання паўсядзённага жыцця Амерыкі. У іх апісаныя будні звычайнага амерыканца з правінцыі. 

Далей выдавецтва «Янушкевіча» мяркуе заняцца сучаснай творчасцю Кінга і зрабіць акцэнт на тых творах, якія расіяне не могуць выдаць з-за палітычнай пазіцыі Стывена Кінга.

«Кінг такі пладавіты аўтар, што мы цяпер размаўляем, а ён, верагодна, заканчвае новы раман, які выйдзе праз паўгода, і мы здолеем узяць, перакласці і выдаць па-беларуску», — кажа Андрэй Янушкевіч.

Андрэй Янушкевіч таксама паведаміў, што на днях выдавецтва атрымала пацвярджэнне і кантракт на выданне 4-й і 5-й частак сагі Анджэя Сапкоўскага пра «Ведзьмара».

Пасля арышту ў 2022 годзе і вымушанай эміграцыі Андрэй Янушкевіч аднавіў выдавецкую дзейнасць у Польшчы. На чужыну ён выехаў з вялікім выдавецкім партфелем: у выніку фашызацыі лукашэнкаўскага рэжыму шматлікія выдавецтвы ў краіне закрыліся. 

На выгнанні каманда Янушкевіча заклала некалькі гандлёвых марак: «Янушкевіч букс» і «Кнігаўка».

Першыя кнігі «Кнігаўкі» ўжо выйшлі.

«Гэта класіка ХХ стагоддзя — Эрнэст Хэмінгуэй і Фрэнсіс Фіцджэральд. Першая кніга — у перакладзе ўжо даўно памерлага Юркі Гаўрука, а другая — нашага таленавітага майстра перакладу Сяргея Матыркі, у рэдакцыі Сяргея Шупы.

Таксама выдалі тут новы твор Валерыя Гапеева. Няхай чытачы ацэняць, наколькі яму ўдалася кніга ў жанры фэнтэзі», — расказвае выдавец.

Андрэй Янушкевіч вымушаны быў зʼехаць з Беларусі восенню мінулага года пасля разгрому выдавецтва і кнігарні там. Міністэрства інфармацыі пазбавіла яго выдавецтва права выдаваць кнігі на радзіме. Пад адміністрацыйным арыштам выдавец прабыў 28 дзён.

Каментары

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →