Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адвакат быў затрыманы напрыканцы студзеня і знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Які артыкул інкрымінавалі Аляксею — пакуль невядома.
Адзначым, што пасля затрымання профіль адваката выдалілі з сайта Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Пазней стала вядома, што 21 красавіка яго пазбавілі ліцэнзіі.
Падтрымаць Аляксея грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксей Сяргеевіч Бародка.
Каментары