Міжнародная федэрацыя каноэ дапусціла расіян і беларусаў да спаборніцтваў
Міжнародная федэрацыя каноэ (ICF) паведаміла пра допуск расійскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў спаборніцтвах у нейтральным статусе.
«Праўленне Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF) прыняло рашэнне дазволіць расійскім і беларускім спартсменам… удзельнічаць у спаборніцтвах у індывідуальным нейтральным статусе», — гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначаецца, «пастанова была прынятая пасля шырокіх кансультацый з міжнароднай супольнасцю весляроў на каноэ і разгляду засцярог, выказаных арганізатарамі мерапрыемства».
Паведамляецца, што «будзе створаная незалежная камісія для разгляду ўсіх заявак ад расійскіх і беларускіх спартсменаў, якія хочуць выступаць у якасці нейтральных. Тэрміны іх уключэння ў спаборніцтвы будуць вызначаныя пасля таго, як гэтая незалежная камісія вызначыць правілы і палажэнні, неабходныя для разгляду адпаведнасці спартсмена патрабаванням, і пасля пацвярджэння антыдопінгавых працэдур Міжнародным агенцтвам па тэсціраванні (ITA)».
У міжнароднай федэрацыі падкрэслілі, што «праўленне ICF захавае забарону на ўдзел усіх расійскіх і беларускіх афіцыйных асоб у спаборніцтвах па веславанні на каноэ. Афіцыйным асобам не будзе дазволена прысутнічаць у любой афіцыйнай якасці на мерапрыемствах пад эгідай ICF».
«Мы чакалі, што пераможа здаровы сэнс, але перамаглі расійскія рублі». Украіна прапусціць чэмпіянат свету па дзюдо з-за ўдзелу расіян і беларусаў
Польшча фармуе міжнародную кааліцыю, каб не дапусціць беларусаў і расіян на Алімпіяду
Украінка Світоліна не паціснула руку беларусцы Сасновіч пасля тэніснага матча
Каментары