На каранацыі Карла III заўважылі нечаканага госця. Жарты ў сацсетках не спыніць
На цырымонію каранацыі брытанскага манарха Карла III было запрошана звыш дзвюх тысяч гасцей, але сярод іх быў адзін нечаканы. У твітары з'явіўся ролік, дзе відаць незнаёмца ў чорным плашчы і капюшоне, які ў руках трымае прадмет, падобны да касы.
Хутчэй за ўсё таямнічай фігурай быў прадстаўнік духавенства ў цырыманіяльным адзенні, але хвалю жартаў у сацсетках ужо не спыніць.
Людзі прапануюць свае здагадкі, хто б мог быць гэтым госцем.
«Я амаль упэўнены, што гэта Меган Маркл. Ёсць надзвычайнае падабенства!» — піша адзін з карыстальнікаў пра жонку прынца Гары, якой не было на каранацыі.
«Гэта быў Трамп. Ён быў замаскіраваны», — жартуе іншы.
Сярод іншых варыянтаў — персанаж «Зорных войнаў» Дарт Вейдэр, прынцэса Дзіяна, смерць з касой, маг Гэндальф з «Валадара пярсцёнкаў».
«Гукавы эфект на заднім плане, калі ён пераходзіць вуліцу, настолькі дакладна разлічаны па часе, што я амаль не магу прыйсці ў сябе ад гэтага», — дзеліцца адзін з каментатараў.
Каментары