Грамадства44

Андрэй Пачобут дапускаў, што яго могуць расстраляць

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў былы вязень, які перасякаўся з Андрэем Пачобутам у гродзенскай турме.

Андрэй Пачобут. Фота: sb.by

«Пачобут быў у стойкім стане духу, — кажа вязень. — У той жа час ціск на яго быў вялікі. У прыватнасці, ён дапускаў, што яму прысудзяць вышэйшую меру пакарання».

Вязень не ведае, гэта было дапушчэнне Пачобута ці гэтым вязня страшылі.

Андрэй Пачобут таксама дапускаў, што палітвязняў могуць расстраляць у выпадку ўступлення Беларусі ў вайну.

Перасякаўся былы вязень і з гродзенскім журналістам і грамадскім дзеячам Паўлам Мажэйкам. Яго таксама спрабуюць зламаць: па надуманых падставах кідаюць у ШІЗА. Мажэйка, па словах вязня, пачаў насіць акуляры, трохі хварэў, але трымаецца выключна мужна.

У выключна катавальных умовах у турме трымалі людзей з «групы Аўтуховіча», зняволенне цяжка давалася Любові Разановіч, кажа былы вязень. Яна жонка праваслаўнага святара з-пад Брэста, у якога Аўтуховіч нейкі час начаваў. Арыштавалі і асудзілі на гіганцкія тэрміны і самога святара, і яго жонку, і сына.

«Псіхозы — звычайны стан свядомасці чалавека ў турме, з улікам таго, у якіх умовах там трымаюць людзей лукашысты, — кажа вязень. — Псіхатычныя прыступы там здараюцца нярэдка. У некаторых псіхіка проста едзе. Я сядзеў з адным такім палітвязнем (прозвішча ёсць у Рэдакцыі. — НН)».

Праваабарончы рэсурс dissidentby.com усяго ў турме Гродна на сёння налічвае 84 палітвязняў, але гэтыя лічбы няпоўныя, бо не ўсе імёны вядомыя. Сярод зняволеных у Гродне, у прыватнасці, 19-гадовая Аніта Бакуновіч.

Па словах былога вязня, утрыманне ў катавальных умовах моцна мяняе людзей. Большасць з іх напаўняе прага помсты і аднаўлення справядлівасці. Многія, хто да турмы меў памяркоўныя погляды, робяцца настроенымі радыкальна, кажа былы вязень, які асабіста перасякаўся з дзясяткамі палітычных.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Голас Розуму
    10.05.2023
    Неяк дзіўна і непаважліва напісаны артыкул. Спачатку вы пішаце:

    'Пачобут таксама дапускаў, што палітвязняў могуць расстраляць у выпадку ўступлення Беларусі ў вайну.'

    і потым адразу:

    'Псіхозы — звычайны стан свядомасці чалавека ў турме'

    То бок, вы лічаце, што такія думкі - псіхоз, і што небяспекі для палітвязняў у сувязі з расійскай агрэсіяй, ваенным часам увогуле не існуе? Дык мушу вам нагадаць, што рабіла НКВД з палітвязнямі ў 1941, альбо што робяць ФСБ і расійскія войскі з украінскімі актывістамі на акупаваных тэрыторыях.

    Магчыма, вам падаюцца псіхозам дапушчэнні, што беларускіх палітвязняў могуць растраляць у выніку эскалацыі вайны і ўзмацнення кантролю рускімі над Беларуссю. Лукашыстам, мабыць, гэта сапраўды ня трэба. Але з пункту гледжання маскоўцаў, знішчэнне 'антырасійскіх элементаў' цалкам лагічнае. Спісы яны даўно маюць. А ў выпадку палітвязняў нават ня трэба спецыяльна шукаць нелаяльных - лукашысцкія ўлады іх ужо сабралі ў турмы. Варта разумець, што большасць 'палітычных' для маскоўцаў ворагі, асабліва 'нацыяналісты', а тым больш прадстаўнікі польскай меншасці. І наўрад ці карнікі сталі б разбірацца, за што ты сядзіш - за нелюбоў да Лукашэнкі, лайкі, пратэсныя маршы, фоткі акупацыйнай тэхнікі ці яшчэ што.

    Так што, не спяшайцеся ўважаць за псіхоз думкі Пачобута .
  • ryna
    10.05.2023
    Mar, не хвалюйцеся так, вашыя землякі палякі таксама прыязджаюць сюды па грошы, а потым у Польшчы апавядаюць, які файны Лукашэнка і ў Беларусі ўсё добра, а па іх тэлебачаньню пра Беларусь хлусяць. А мне ў вочы імкнуцца проста не глядзець. Усё прадаецца.
    G
    M
    T
    Y
    Detect languageAfrikaansAlbanianAmharicArabicArmenianAzerbaijaniBasqueBelarusianBengaliBosnianBulgarianCatalanCebuanoChichewaChinese (Simplified)Chinese (Traditional)CorsicanCroatianCzechDanishDutchEnglishEsperantoEstonianFilipinoFinnishFrenchFrisianGalicianGeorgianGermanGreekGujaratiHaitian CreoleHausaHawaiianHebrewHindiHmongHungarianIcelandicIgboIndonesianIrishItalianJapaneseJavaneseKannadaKazakhKhmerKoreanKurdish (Kurmanji)Kurdish (Sorani)KyrgyzLaoLatinLatvianLithuanianLuxembourgishMacedonianMalagasyMalayMalayalamMalteseMaoriMarathiMongolianMyanmar (Burmese)NepaliNorwegianPashtoPersianPolishPortuguesePunjabiRomanianRussianSamoanScots GaelicSerbianSesothoShonaSindhiSinhalaSlovakSlovenianSomaliSpanishSundaneseSwahiliSwedishTajikTamilTatarTeluguThaiTurkishUkrainianUrduUzbekVietnameseWelshXhosaYiddishYorubaZulu
    BelarusianEnglishRussian-------- [ All ] --------AfrikaansAlbanianAmharicArabicArmenianAzerbaijaniBasqueBelarusianBengaliBosnianBulgarianCatalanCebuanoChichewaChinese (Simplified)Chinese (Traditional)CorsicanCroatianCzechDanishDutchEnglishEsperantoEstonianFilipinoFinnishFrenchFrisianGalicianGeorgianGermanGreekGujaratiHaitian CreoleHausaHawaiianHebrewHindiHmongHungarianIcelandicIgboIndonesianIrishItalianJapaneseJavaneseKannadaKazakhKhmerKoreanKurdish (Kurmanji)Kurdish (Sorani)KyrgyzLaoLatinLatvianLithuanianLuxembourgishMacedonianMalagasyMalayMalayalamMalteseMaoriMarathiMongolianMyanmar (Burmese)NepaliNorwegianPashtoPersianPolishPortuguesePunjabiRomanianRussianSamoanScots GaelicSerbianSesothoShonaSindhiSinhalaSlovakSlovenianSomaliSpanishSundaneseSwahiliSwedishTajikTamilTatarTeluguThaiTurkishUkrainianUrduUzbekVietnameseWelshXhosaYiddishYorubaZulu
    Text-to-speech function is limited to 200 characters
    Options : History : Feedback : DonateClose
  • Анжелика
    10.05.2023
    [Рэд. выдалена]

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

Сярэдні заробак у кастрычніку вырас амаль на 50 рублёў

Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне3

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →