Свет33

З-за нелегалаў з Беларусі збіраюцца ўвесці памежны кантроль на мяжы Германіі з Польшчай

Рост нелегалаў, якія трапляюць у Германію з Беларусі, выклікае заклапочанасць ва ўрадаў федэральных зямель, якія мяжуюць з Польшчай. 

нямецкі памежны кантроль German border control немецкий пограничный контроль
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: bundespolizei.de

Як паведамляе інтэрнэт-выданне Welt са спасылкай на атрыманыя ад федэральнай паліцыі звесткі, на ўчастку мяжы Германіі з Польшчай у красавіку колькасць выяўленых нелегальных уездаў вырасла амаль удвая. Паказчык склаў 2427 выпадкаў у параўнанні з 1584 у сакавіку. У зімовыя месяцы іх было значна менш — 1389 у студзені і 1040 у лютым.

У артыкуле цытуецца паведамленне польскіх улад:

«Усё часцей мы назіраем агрэсіўныя паводзіны замежнікаў, якія нападаюць на памежнікаў, таму што хочуць любой цаной дабрацца да пункта прызначэння — праз Польшчу ў Заходнюю Еўропу». Рашучасць мігрантаў расце і «базуецца не на жаданні атрымаць абарону ў Польшчы, а на тым, каб як мага хутчэй трапіць у Заходнюю Еўропу».

Пры гэтым беларускія вайскоўцы «пастаянна садзейнічаюць незаконнаму перасячэнню мяжы і забяспечваюць наяўнасць прылад для яе перасячэння». Паводле памежнай паліцыі Польшчы, сярод затрыманых шмат сірыйцаў і афганцаў, а таксама грамадзян іншых арабскіх і афрыканскіх краін. Многія з затрыманых маюць расійскія турыстычныя або іншыя візы.

Аўтар згадвае, што іншае нямецкае выданне Bild са спасылкай на канфідэнцыйны дакумент федэральнай паліцыі паведаміла, што ў паловы арыштаваных на ўсходняй мяжы Германіі ў сакавіку былі знойдзены доказы таго, што яны патрапілі ў ЕС праз Беларусь.

«Неправамернае выкарыстанне расійскіх віз для паездак праз Расійскую Федэрацыю ў Беларусь і далей у ЕС застаецца нязменным», — гаворыцца ў дакуменце. У сацсетках працягваюць рэкламаваць маршрут праз Расійскую Федэрацыю і Беларусь.

Выданне са спасылкай на федэральную паліцыю звяртае ўвагу, што ў красавіку на польскім участку мяжы было выяўлена значна больш несанкцыянаваных уездаў, чым на аўстрыйскім (1298). Гэта тлумачыцца тым, што мяжа з Аўстрыяй кантралюецца больш строга, чым іншыя, з-за стацыянарнага памежнага кантролю, які ў Германіі існуе толькі там.

Аўтар артыкула нагадвае, што на саміце па праблемах бежанцаў, які адбыўся 10 мая 2023 года, канцлер Олаф Шольц і кіраўнікі ўрадаў 16-ці федэральных зямель дамовіліся пашырыць стацыянарны памежны кантроль. У дакуменце адзначалася: 

«У залежнасці ад сітуацыі федэральны ўрад таксама ўвядзе канцэпцыю памежнай бяспекі, якая існуе ў дачыненні да Аўстрыі, на іншых унутраных межах Германіі пасля кансультацый з адпаведнымі федэральнымі землямі Федэратыўнай Рэспублікі Германія».

У артыкуле адзначаецца, што цяпер міністры ўнутраных спраў Брандэнбурга і Саксоніі, якія мяжуюць з Польшчай, патрабуюць ад федэральнага міністра ўнутраных спраў неадкладна ўвесці стацыянарны кантроль на мяжы з Польшчай.

Аўтар заўважае, што магчымасць адмовы ва ўездзе ў Германію можа быць рэалізаваная толькі пасля паведамлення аб гэтым у адпаведныя ўстановы ЕС з пазначэннем прычыны, чаму ўводзіцца такая строгая мера памежнага кантролю на ўнутраных межах краін — членаў Шэнгенскай прасторы. У іншым выпадку памежны кантроль будзе не больш чым статыстычным улікам незаконных перасячэнняў мяжы.

Аўтар адзначае, што чакаць сур'ёзнага супраціву з боку Бруселя не трэба, бо Францыя 1 мая абвясціла аб увядзенні стацыянарнага кантролю на ўсіх дзяржаўных межах.

Чытайце яшчэ:

Беларуса затрымалі на нямецка-польскай мяжы за дапамогу нелегальным мігрантам

Літва папрасіла ў Еўрасаюза дадатковыя сродкі для ўмацавання мяжы з Беларуссю

Адновіцца авіязлучэнне з Іранам. Ці рызыкне Лукашэнка паўтарыць атаку мігрантамі?

Каментары3

  • Мантажнік
    18.05.2023
    Цяпер на мяжы будуць цольнікі шукаць таксама і нелегальных працаўнікоў. Ведайце хлопцы, каму трэба шуфлядкі малаціць пры бліжэйшым знаёмстве.
  • Симион
    19.05.2023
    Евросоюз закрывает по тихоньку шенгпн зону под разными предлогами.
  • Хкх
    21.05.2023
    Наша нива забыла про стандарты БиБиСи и просто не написала, что мигранты едут из тех стран, куда запад принес демократию, разрушив эти страны и ничего не построил. Белорусские военные просто помогают афганцам и прочим попасть в демократию,а западные военные не жт это сделать, хотя до этого просто разрушили эти страны. И кто после этого плохой?

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным9

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

Прэм'ер Галоўчанка расказаў пра сваю любімую страву з бульбы5

У Грузіі пратэсты ідуць чацвёрты дзень. Апазіцыя патрабуе эфіру на ТБ2

Спявак Герман Цітоў на Алексіевіч: Ты павінна быць з Лукашэнкам на «вы» і шэптам35

Украінцы з «Хаймарса» накрылі ганаровае пастраенне расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. 12 загінулых9

Падрабязнасці здарэння ў Хойніках, дзе воўк напаў на вартаўніка і міліцыянтаў1

Зяленскі: Украіна можа ўступіць у НАТА без дзеяння артыкула 5 на ўсёй тэрыторыі8

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА2

У цэнтры Мінска з'явілася кафэ ў афрыканскім стылі. Каб яго адкрыць, уласніца прадала кватэру5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным9

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →