Грамадства33

У кожным раёне Мінска сёлета зробяць зоны адпачынку. Дзе іх размесцяць і што там будзе

За папярэднія гады ў сталіцы абсталявана 28 месцаў для правядзення вольнага часу жыхароў. Як правіла, іх імкнуцца ствараць паблізу рэк і вадаёмаў. У працэсе тэрыторыі чысцяць ад зараснікаў і смецця, укамплектоўваюць малымі архітэктурнымі формамі, у некаторых зонах адпачынку ўладкоўваюць экалагічныя сцежкі. Вось якія куткі прыроды горада будуць зробленыя сёлета, пішуць «Мінск-навіны».

Фота: Мінск-навіны

Заводскі

Тут запланаванае ўладкаванне цэлых трох зон адпачынку. Першая — на тэрыторыі парку 50-годдзя Вялікага Кастрычніка. Яе намечана прэзентаваць да 3 ліпеня. Там ужо адрамантавалі сцежкі, замянілі апоры асвятлення, усталявалі абмежавальнікі заезду аўтатранспарту, працягваюць расчышчаць тэрыторыю. У парку плануецца ўладкаванне ўваходнай групы, святлафорнага дрэва, устаноўка нестандартных дарожных знакаў, кветачніцы-свістка, а таксама вулічных трэнажораў.

Другая зона адпачынку размесціцца паміж паліклінікай і школай на вул. Бачылы. Яе трэба будзе зрабіць да 1 жніўня. Там ужо дэмантавалі старое дарожнае пакрыццё. На тэрыторыі зробяць новыя пешаходныя сцежкі, усталююць архітэктурныя формы, выканаюць дадатковае азеляненне насаджэннямі.

Яшчэ адна зона адпачынку з'явіцца ў перспектыўным скверы ў раёне вул. Арцёма і завулку Брацкага. Яе падрыхтуюць да прыёму гасцей да канца мая. З заяўленай інфраструктуры-дзіцячая і спартыўная пляцоўкі, скрыні і лаўкі, дарожна-сцежкавая сетка. У гэтай лакацыі плануюць правесці раённы конкурс лавак, дзякуючы чаму тут з'явяцца крэатыўныя лавачкі.

Ленінскі

Сілы і сродкі накіруюць на ўладкаванне ў два этапы зоны адпачынку ў скверы Вілкаўшчына ў межах вул. Сыракомлі, вул. Я. Лучыны і вул. Гашкевіча. Там зрабілі дарожкі. Сквер стаў зелянейшым: тут высадзілі 95 дрэў. У планах паставіць малыя архітэктурныя формы, дзіцячы комплекс. Крэатыўнымі лаўкамі зону адпачынку напоўняць удзельнікі раённага конкурсу «Найлепшая лаўка». Другі этап уладкавання зоны адпачынку мае на ўвазе будаўніцтва лесвіцы і пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл.

Маскоўскі

Да 3 ліпеня зону адпачынку ўладкуюць у садзе на вул. Сапегі. Там ужо ачысцілі тэрыторыю ад ламачча, прыбралі раслінныя адходы, выканалі санітарнае абразанне дрэў і пасадзілі кусты. Наперадзе ўстаноўка альтанак, малых архітэктурных формаў, уладкаванне дзіцячай гульнявой пляцоўкі. Да Дня горада акультураць частку зялёнага масіву, абмежаванага вул. Уманскай, вул. Чыгуначнай і пр. Дзяржынскага. Тэрыторыю рыхтуюць да абнаўлення. Тут плануецца ўстаноўка альтанак, спартыўнай пляцоўкі.

Кастрычніцкі

Першая зона адпачынку размесціцца ў парку «Курасоўшчына» з боку вул. Брэсцкай. Плануецца стварэнне дзіцячага гульнявога гарадка з бярвення. Ацаніць вынік працы мясцовыя жыхары змогуць да 3 ліпеня. А да 9 верасня зменяць тэрыторыю, прылеглую да вул. Казінца. Тут хочуць зрабіць дарожна-сцежкавую сетку, паставіць інфармацыйныя стэнды.

Партызанскі

Тут не сталі чакаць Дня Рэспублікі і ўладкавалі зону адпачынку «Ля воднай роўнядзі» ў скверы Сляпянскай воднай сістэмы ў межах вул. Філімонава і дзіцячай чыгункі да Дня Перамогі. Падчас суботніка ачысцілі тэрыторыю ад ламачча, леташняй лістоты, адрамантавалі пешаходныя сувязі. Затым усталявалі чатыры вулічныя трэнажоры для заняткаў спортам, арэлі-альтанку, два гамакі для адпачынку, а таксама дзіцячы гульнявы комплекс. Да Дня горада перамены прыйдуць у Антонаўскі парк. Там з'явяцца спартыўная і сямейная зоны, дзіцячая гульнявая пляцоўка.

Першамайскі

Працягваецца добраўпарадкаванне асобных лакацый Севастопальскага парку. Многае там ужо зроблена: пасаджана 186 дрэў, з'явіліся пешаходныя дарожкі, паставілі інфармацыйныя стэнды, указальнікі, домік для вавёрак. Наперадзе афармленне тэматычных стаянак, устаноўка лавак, скрыняў, дзіцячай пляцоўкі. Тут запланаванае правядзенне конкурсу «Найлепшы арт-аб'ект». Другі этап уключае ў сябе ўладкаванне дарожна-сцежкавай сеткі, а таксама некалькіх спартыўных пляцовак.

Савецкі

Да Дня Рэспублікі на тэрыторыі сквера Сляпянскай воднай сістэмы абяцаюць усталяваць дзіцячую і спартыўную пляцоўкі, лавачкі, уладкуюць вогнішчы, а на Цнянскім вадасховішчы падоўжаць экасцежку, абсталяваўшы новую частку краявіднымі пляцоўкамі, інфармацыйнымі стэндамі, навесамі, альтанкамі і іншай мэбляй з прыродных матэрыялаў.

Падарункам на Дзень горада для жыхароў стане дадатковае добраўпарадкаванне ў парку Дружбы народаў. З'явіцца лабірынт з кустоў, альтанкі і малыя архітэктурныя формы.

Фрунзенскі

Месцам прыцягнення мясцовых жыхароў да 3 ліпеня павінна стаць тэрыторыя каля дома №17/2 на вуліцы Фёдарава. Увосень там пасадзілі дрэвы. Далейшыя дзеянні — уладкаванне пешаходных сувязяў і ўстаноўка малых архітэктурных формаў. Узбагаціць інфраструктуру плануюць за кошт конкурсных работ прадпрыемстваў — удзельнікаў раённага агляду-конкурсу «Найлепшая лаўка». Да 9 верасня маюць намер змяніць тэрыторыю каля дома №3 на вул. Гарэцкага. Прыродны ландшафт прывялі ў парадак, цяпер на парадку дня ўладкаванне дарожна-сцежкавай сеткі з вылучэннем некалькіх тэматычных зон: мангальнай, дзіцячай і ціхага адпачынку.

Цэнтральны

У вадаёме па вуліцы Камайскай да Дня рэспублікі чакаецца ўладкаванне пешаходных сувязяў з бутавага каменю, драўлянай лесвіцы, драўлянай агляднай пляцоўкі, устаноўка дзіцячага гульнявога комплексу, лавак з навесамі-перголамі, шэзлонгаў. А да Дня горада жыхары ўбачаць працяг экасцежкі «Акно ў прыроду», размешчанай у межах ракі Свіслач, РНПЦ «Маці і дзіцяці», вул. Нававіленскай. Яе, як і іншыя зоны адпачынку, ачысцілі і дадаткова азелянілі вясной. Цяпер тэрыторыю плануюць падзяліць на некалькі лакацый з арт-аб'ектамі і інсталяцымі, драўлянымі насціламі, перголамі з раслінамі, альтанкамі.

Каментары3

  • mikola
    23.05.2023
    niczoga ni ceshyc...
  • Нн6
    23.05.2023
    186 дрэу яны пасадзили...... а сколько выжило???!!!!
  • ORB
    23.05.2023
    Запретили бы выгул псов, засрали всё что можно.

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →