Паплечніца Вячаслава Сіўчыка заявіла, што на яго напалі пад Варшавай
«Твар заліты газам, вочы не расплюшчваюцца», напісала Алена Талстая.
«Учора вечарам каля дома, дзе цяпер пражывае Вячаслаў Сіўчык, трое невядомых напалі на яго. Распыліўшы ў твар Вячаславу газавы балончык, нападнікі зніклі разам з яго тэлефонам. Адпаведная заява ў паліцыю паступіла. Пра спосаб сувязі з Вячаславам і яго стан паведамлю пазней», — напісала ў сваім фэйсбуку яго паплечніца па арганізацыі «Разам» Алена Талстая.
«Я была на сувязі, бо не ведаю, ці ёсць увогуле месца, дзе Сіўчык можа быць у бяспецы», — дадала яна.
«Чула ўсё ў «жывым эфіры». Не прасілі папяроску, не чапляліся, знянацку напалі, і галоўнае — абсалютна моўчкі. Вячаслаў паспеў сказаць: «На мяне напалі!» — і далей гукі бойкі і валтузні, а потым сапенне чалавека, што бег з тэлефонам, і знікла сувязь», — піша яна.
Вячаслаў Сіўчык, у 1990-я адзін з лідараў Партыі БНФ, пасля доўгі час узначальваў суполку «Разам».
Каментары
https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/317571