Саладуха расказаў, колькі зарабіў на песні «Здравствуй, чужая мілая». Сума немаленькая
Артыст назваў яе «мегахітом».
Пра заробак на «Чужой мілай» у выканаўцы спытаў адзін з удзельнікаў шоу «100 пытанняў даросламу» на тэлеканале «Беларусь 1», піша Blizko.by.
— Ці праўда, што з песні «Здравствуй, чужая мілая» вы зарабілі адзін мільён даляраў?
— Так, праўда.
— А на што вы яго патрацілі?
— На жыццё.
— Хацелася б, вядома, падрабязнасці даведацца.
— Але, я думаю, усё наперадзе, — рэзюмаваў артыст.
Таксама Саладуха расказаў, што на сваім першым білетным канцэрце не зарабіў.
«Мабыць, тады ўсё сышлося па нулях. Бо трэба было шмат укладваць у рэкламу — у тэлевізійную, радыйную, прэсу, афішы. Я тады не стараўся зарабіць. Была поўная зала і тэлевізійная версія: гэты канцэрт тройчы паказалі па беларускім тэлебачанні», — згадаў спявак.
Каментары