«Беларусьфільм» выпусціў прапагандысцкі фільм пра лекараў, якія не хочуць з'язджаць з краіны
Карціну пад назвай «Ліст чакання» 12 чэрвеня паказалі ў Гродне, а 14-га — дактарам у Мінску, як паведамляе тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».
Аўтар новага беларусьфільмаўскага «шэдэўра» — Аляксандр Яфрэмаў, кіраўнік тэатра-студыі кінаакцёра, вядомы сваімі праўладнымі заявамі і сувязямі ў адміністрацыі Лукашэнкі.
Мяркуючы па трэйлеры праекта, галоўны герой вырашае эміграваць у Германію, але яго ўсяляк угаворваюць застацца ў Беларусі.
У кінапракаце па ўсёй Беларусі «Ліст чакання» прабудзе з 18 па 30 чэрвеня, пасля яго плануюць паказаць па дзяржаўных тэлеканалах.
Праблема ад'езду з Беларусі кваліфікаваных медыцынскіх кадраў паўстала праз шырокамаштабныя рэпрэсіі і саўдзел нашай краіны ў вайне Расіі з Украінай. Для беларускіх дактароў на радзіме не вырашаныя экзістэнцыяльныя праблемы, а перадусім праблема бяспекі, і многія з'язджаюць якраз дзеля гэтага. Таму спадзявацца на тое, што іх ад гэтага кроку будуць спыняць прыгладжаныя ідэалагічныя творы, ніяк не выпадае.
Усіх затрыманых медыкаў у Наваполацку звольнілі па артыкуле за прагулы — «Белыя халаты»
Новае запрыгоньванне медыкаў: улады мяняюць правілы ардынатуры — з адпрацоўкай пяць гадоў і гіганцкімі штрафамі
«Зараз расійскіх салдат ужо не вязуць. Але сочаць за кожным». Медык з Гомельшчыны расказаў, як год таму ў беларускіх бальніцах ратавалі расійскіх вайскоўцаў
Каментары