Жыхар Рэчыцы Дзяніс Пырх вызваліўся яшчэ 10 чэрвеня, цалкам адбыўшы тэрмін, але пацвярджэнне гэтаму праваабаронцы з «Гомельскай Вясны» атрымалі толькі цяпер.
Дзяніс Пырх быў асуджаны па «справе Зельцэра» да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яму былі інкрымінаваныя арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Свой тэрмін мужчына адбываў у калоніі № 22 у Івацэвічах.
Каментары