Грамадства88

Былы палітвязень Зміцер Фурманаў пайшоў працаваць у дастаўку ежы

У Вільні мужчына ўладкаваўся кур'ерам у службы дастаўкі Wolt і Bolt food. Развозіць замовы Зміцер на ровары. Былы палітвязень расказаў «Нашай Ніве», колькі ў яго атрымліваецца зарабляць і чаму абраў такую працу.

Фота: сацыяльныя сеткі

Яшчэ ў 2019-м Зміцер хацеў увайсці ў IT. Тады пайшоў на курсы распрацоўшчыкаў у ПВТ у Горадні. 

Да гэтага мужчына дзесяць гадоў адпрацаваў інжынерам на дзяржаўным прадпрыемстве «Гроднааблаўтатранс». 

«Праз нізкі заробак вырашыў мяняць сферу дзейнасці, — тлумачыць ён. — Пра IT думаў даўно. Хацеў на праграміста вучыцца ў Горадзенскім дзяржаўным універсітэце. Здаў ЦТ, праходзіў на платнае, але ж на той момант — у 2002-м — падаў ужо дакументы ў Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітэт (быў філіал іх у Горадні). Там была завочная форма навучання на інжынера-механіка, і я праходзіў на бясплатнае. Таму пайшоў туды, каб не плаціць за навучанне». 

У 2020-м Зміцер паспеў схадзіць на сумоўе толькі ў адну IT-кампанію. Пасля пачалася пандэмія, вакансій у гэтай сферы амаль што не было.

«Тады на сумоўі выявілася, што ў мяне недастатковы ўзровень англійскай мовы. У Горадні стаў займацца на курсах. А пасля — арышт, турма (Зміцер быў сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і быў затрыманы наўпрост на пікеце па зборы подпісаў 29 мая 2020 года, у выніку яго асудзілі да двух гадоў калоніі па «народным» артыкуле 342. — НН.) Калі выйшаў — восенню 2021-га, вырашыў, што буду зноў спрабаваць ісці ў IT.

Скончыў яшчэ адны курсы па праграмаванні. Тут пачалася вайна, зноў з'явіліся праблемы ў IT.

Атрымліваецца, ужо паўгода шукаю працу ў IT. У розныя кампаніі адсылаў рэзюмэ, але ніякіх прапаноў не атрымаў. Жыць неяк далей трэба: і ў краму хадзіць, і кватэру здымаць. Пайшоў працаваць кур'ерам». 

Развозіць замовы Зміцер на ровары. Працуе 6 гадзін, за дзень у сярэднім атрымлівае каля 50 еўра «на рукі». 

За гадзіну, па словах мужчыны, можна зарабіць ад 7 да 11 еўра. 

«Працую 4-5 дзён на тыдзень, — кажа ён. — Графік такі, што можна працаваць, калі захочаш, нават ноччу. Заробак залежыць ад дня тыдня, у пятніцу і выходныя за кошт таго, што шмат замоў, больш атрымліваеш.

Учора, дарэчы, было дзве замовы ад беларусаў. Беларусаў пазнаю па імёнах, іх у прыкладанні бачна. То я з імі адразу па-беларуску пачынаю размаўляць.

У Вільні нават існуе цэлая суполка беларускіх кур'ераў».

Калі ідзеш працаваць у дастаўку, афармляеш індывідуальную дзейнасць.

«Гэта нескладана: проста падаеш заяўку, на наступны дзень атрымліваеш сертыфікат (гэта працуе толькі для тых, хто мае від на жыхарства ў Літве). Таксама плаціш, вядома, падатак. Ён каля 60 еўра ў месяц.

Буду далей шукаць працу ў IT. Цяпер знайшоў стажыроўку на Java-праграміста. Трэба будзе здаць для гэтага тэст па англійскай. Не ведаю, ці атрымаецца, паспрабую», — падсумоўвае Зміцер. 

Каментары8

  • Бывалы
    15.06.2023
    Сапраўдны мужык, дочкам Максіма варта прыгледзецца
  • Ціхушка
    15.06.2023
    Малайчына, хлапчук! Хай набіраецца эўрапейскага вопыту на літоўскім Балце. Прызначым яго міністрам транспарту ў Новай Беларусі!
  • шыс
    15.06.2023
    кэсык апает - нот бэд. в быдло конторе Гроднааблаўтатранс - явно столько не плотят

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента4

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

На волю выйшла гомельская велаактывістка Святлана Кароль

Як беларусы жылі па драўляным календары. Усё жыццё змяшчалася на простым кійку3

Тварожны пірог з бруснічным варэннем — рэцэпт

Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе1

У Вялікабрытаніі зафіксавалі палёты неапазнаных дронаў над вайсковымі базамі, якія выкарыстоўваюць ЗША1

Знойдзены самы ўдачлівы рыбак Беларусі: за гадзіну ён вылавіў у Мінску дзве 18-кілаграмовыя рыбіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента4

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →