Вайна99

«Можам застацца без арміі і без Расіі». Прыгожын заявіў, што расійскія войскі адступаюць і нясуць вялізныя страты, але гэтая інфармацыя хаваецца

У той час, як падаецца, што ўкраінскі контрнаступ замарудзіўся і ідзе вельмі павольна, пра што гавораць і афіцыйныя асобы Украіны, кіраўнік ПВК «Вагнер» сцвярджае адваротнае і б'е ў званы. 

Яўген Прыгожын. Фота: AP Photo, file

Прыгожына папрасілі пракаментаваць сцвярджэнне намесніцы міністра абароны Украіны Ганны Маляр, што ўкраінскае контрнаступленне «ідзе па плане». У адказ ён выдаў ледзь не апакаліптычную для расійскіх войскаў карціну.

Звяртаючыся да сітуацыі ў Запарожскай вобласці, Прыгожын адзначае, што пад кантролем УСУ ўжо і Пяціхаткі, і паўночная частка Рабоціна, і Ураджайнае. УСУ таксама знаходзяцца «над Такмаком», пры гэтым у расіян нібыта няма ні ўзбраення, ні баепрыпасаў, а салдаты пішуць лісты камандаванню, што не маюць нават гранат і бранябойных патронаў, не кажучы пра больш сур'ёзныя сродкі.

УСУ, па словах Прыгожына, кіруюцца цяпер да Малочнага лімана непадалёк ад узбярэжжа Азоўскага мора, і калі ў іх усё атрымаецца, то ўкраінцы вернуць сабе большасць тэрыторый, акупаваных Расіяй.

З другога боку тым часам нібыта пачынаецца фарсіраванне Дняпра, у Голай Прыстані ўжо высадзіліся дыверсійна-разведвальныя групы, а хутка прыйдуць і рэгулярныя войскі.

Усе гэтыя звесткі, як сцвярджае Прыгожын, хаваюцца ад ваенкараў, «інфармацыя затыкаецца», «ідзе прамая здрада РФ». І ўсё гэта адбываецца на фоне страт, пры недахопе асабовага складу на 50—60%. У адзін дзень расіяне, маўляў, прачнуцца і даведаюцца, што ўкраінцы ўжо адбілі і Крым.

А кіраўніцтва «спецыяльнай ваеннай аперацыі», якую Прыгожын назваў «так званай», на ягоную думку, займаецца падтасоўкай фактаў для перадачы кіраўніцтву Крамля, яны «падманваюць вярхоўнага галоўнакамандуючага і расійскі народ».

Калі так будзе працягваецца, то, маўляў, «мы застанёмся без галоўнага — без Расіі».

А на ўчарашняй калегіі Мінабароны, як гнеўна наракае Прыгожын, тым часам абмяркоўвалася выстава, якую ладзяць сваякі Шайгу, і правядзенне вайсковага парада з удзелам вайсковых караблёў. Пры гэтым кіраўнік ПВК «Вагнер» згадаў пра лёс расійскага флагмана Чарнаморскага флоту «Масква».

Фактычна пацвярджае словы Прыгожына ў сваім свежым допісе і адзін з ваенкараў, які піша пад нікам «Трынаццаты»:

«На сённяшні дзень нашы байцы нясуць сур'ёзныя страты цяпер, фактычна кожны дзень па 6-7 чалавек двухсотых, сёння 4, і гэта толькі ў адным дэсантным палку. Днямі загінулі былыя зняволеныя, з трох сотняў у жывых засталося шасцёра, а калі падлічыць агульныя страты ўсіх падраздзяленняў, то вы проста нават не паверыце ў гэтыя лічбы.

Ідыёты, што носяцца з фотаздымкамі «падбітага леапарда», карэнным чынам не ўсведамляюць усяго таго, што дзеецца цяпер на фронце. Працэс ідзе, мы губляем населеныя пункты, баявыя дзеянні праходзяць у складанай мясцовасці…

Напэўна, людзі пачнуць прачынацца толькі тады, калі ўбачаць, што вакол усё больш партрэтаў з жалобнымі стужкамі, і большасць страт — гэта віна камандавання».

Каментары9

  • Сматрашчы
    21.06.2023
    И каму верыць, к каму прысланицца? Я ужэ савяршэнна не панимаю. Ага, у нас жэ ядзерная бомба есць!
  • 100%
    21.06.2023
    СЛАВА УКРАИНЕ! ГЕРОЯМ СЛАВА!
  • mikola
    21.06.2023
    Mazliva pazartavau ?

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага10

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Джо Байдэн ухваліў пастаўкі ва Украіну супрацьпяхотных мін1

У Гродне ў лістападзе зацвіла ружа3

Выявілася, «Аземпік» яшчэ і лечыць ад алкагалізму1

Кітайскае судна адключыла перадатчык даных за некалькі гадзін да абрыву кабеля ў Балтыйскім моры2

У беларускіх турмах знаходзяцца трое грамадзян Эстоніі

Украінцаў спыталі: перамовы з магчымай стратай тэрыторый ці вайна да перамогі? Вынікі свежага апытання15

Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці4

Эксперт назвала адзін крытэрый, на які важна звярнуць увагу пры выбары кватэры на другасным рынку2

ЗША пракаментавалі новую ядзерную дактрыну Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага10

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →