Свет11

Абломкі батыскафа «Тытан» знайшлі за 500 метраў ад «Тытаніка». Катастрафічныя разбурэнні

Стан абломкаў паказвае на катастрафічнае разбурэнне, аднак яго прычына невядомая. Таксама незразумела, ці ўдасца знайсці целы загінулых.

Раён пошукаў. Фота: AP

У Атлантычным акіяне выяўленыя абломкі батыскафа «Тытан», які знік пры апусканні да патанулага лайнера «Тытанік». Пяць чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі, як піша Бі-бі-сі.

Як паведаміла берагавая ахова ЗША, падводны апарат Odysseus, спушчаны з канадскага судна Horizon Arctic, выявіў хваставы конус батыскафа, а таксама іншыя часткі корпуса прыкладна за 500 метраў (1600 футаў) ад носа «Тытаніка», які знаходзіцца на глыбіні 3800 метраў.

Стан абломкаў паказвае на катастрафічнае разбурэнне, аднак яго прычына невядомая. Магчыма, гэта быў выбух. Таксама незразумела, ці ўдасца знайсці целы загінулых.

«Гэта неймаверна суровае асяроддзе», — заявіў на прэс-канферэнцыі ў Бостане контр-адмірал берагавой аховы ЗША Джон Могер.

Кампанія OceanGate, якой належыць «Тытан», раней выпусціла заяву, у якой прызнала гібель экіпажа.

«Гэтыя людзі былі сапраўднымі даследчыкамі, якіх аб'ядноўваў асаблівы дух прыгод і глыбокі запал да вывучэння і абароны Сусветнага акіяна», — гаворыцца ў заяве.

Судна Polar Prince, якое даставіла «Тытан» на месца апускання, прыбыло да месца, дзе 110 гадоў таму затануў «Тытанік», у ноч на нядзелю.

Батыскаф пачаў апусканне раніцай, але страціў сувязь з паверхняй праз 1 гадзіну і 45 хвілін пасля пачатку місіі.

На борце батыскафа знаходзіліся пяць чалавек: 58-гадовы брытанскі бізнэсовец і даследчык Хэміш Хардынг, 48-гадовы бізнэсовец з Пакістана Шахзада Давуд і яго 19-гадовы сын Сулеман, 61-гадовы Стоктан Раш, дырэктар кампаніі OceanGate, а таксама 77-гадовы французскі даследчык Поль-Анры Наржоле.

Экіпаж Polar Prince не адразу праінфармаваў берагавую ахову ЗША аб тым, што сувязь з «Тытанам» перапынілася: іх апавясцілі пра гэта прыкладна праз восем гадзін. Пасля гэтага камандны цэнтр ведамства ў Бостане пачаў каардынаваць пошукавую аперацыю, у якой бралі ўдзел некалькі краін.

Спачатку батыскаф шукалі рэхалотамі, затым даставілі на месца беспілотныя падводныя апараты, здольныя працаваць на вялікай глыбіні.

Берагавая ахова скіравала два самалёты C-130 Hercules для пошуку падводнага апарата на паверхні вады, да іх далучыўся канадскі самалёт C-130 і самалёт P8, абсталяваны падводным санарам.

У гэтым раёне таксама пакінулі гідраакустычныя буі.

У чацвер пошукі батыскафа ўвайшлі ў вырашальную стадыю, бо запас кіслароду на борце павінен быў канчацца.

Берагавая ахова ЗША пашырыла маштаб выратавальнай аперацыі, падключыўшы да яе яшчэ 10 судоў і некалькі падводных лодак.

Раней рэхалоты засеклі некалькі месцаў, адкуль ідуць падводныя шумы, але ў ніводнай з іх батыскаф не выявілі. Аднак удзельнікі аперацыі засяродзілі намаганні ў непасрэднай блізкасці ад месца, дзе ўдалося засячы шумы.

Выратавальную аперацыю пачалі часткова згортваць пасля таго, як выяўленыя на дне абломкі ідэнтыфікавалі як часткі батыскафа.

Каментары1

  • Алкадий
    23.06.2023
    Раш (владелец этого устройства) говорил, что требования безопасности чрезмерны и мешают развития прогресса. Поэтому он клал на них болт. Субмарина даже не имела акустического маяка. Корпус был сделан из новейшего композитного материала - углепластика, а не традиционных титана и стали. Но при этом слабо было исследовано поведение материала и влияние усталости. Говорили же что через некоторое время прочность корпуса снижается.
    Сам Раш говорил, что у него система мониторинга, но работает она и как никто не знает. Человек занимавшийся в его компании проектом был уволен, когда раскритиковал субмарину за безопасность.
    После лодки с погружением на 500 метров, Раш замахнулся на 4000 метров. При этом она не имела запаса. Вся проводка была в открытом виде снаружи. Система всплытия достаточно примитивна, как и передвижения.
    За 250 тыс. долларов предлагалось 2 часа спускаться в лодке на дно, 40 минут смотреть издалека на Титаник через монитор или с горшка сортира. Да, там единственный иллюминатор был в импровизированном туалете, а лодка не имела наружного освещения. И 2 часа подыматься наверх. При этом сидеть на полу. А лодкой управлять дерьмовым геймпадом от логитек. Ничего не имею против этой компании. Но тот геймпад действительно не очень. Ну результат предсказуем. Слабоумие и отвага.

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта7

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Усе навіны →
Усе навіны

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?4

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі7

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА12

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена13

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса4

Тры новыя станцыі метро адкрыюць у Мінску да канца года

Аўстрыя лёгка замяніла расійскі газ энергіяй ветру

Прэмію Гедройця сёлета атрымаў Валянцін Акудовіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта7

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Галоўнае
Усе навіны →