Свет44

Разведка ЗША ведала, што Прыгожын плануе пераварот у Расіі — медыя

Амерыканская разведка лічыць, што кіраўнік ПВК «Вагнер» ​​Яўген Прыгожын планаваў кінуць сур'ёзны выклік расійскаму вайсковаму кіраўніцтву на працягу дастаткова працяглага часу, паведаміла CNN са спасылкай на крыніцы. 

Члены ПВК «Вагнер» з'язджаюць з Растова-на-Доне на сваю базу, 24 чэрвеня 2023 г. Фота: Stringer / Anadolu Agency праз Getty Images.

Выведка ЗША ведала пра бунт Прыгожына, які рыхтаваўся з сярэдзіны чэрвеня, пішуць амерыканскія медыя.

І хоць сутнасць і тэрміны плана Прыгожына сталі ясныя незадоўга да яго бунту, «было дастаткова сігналаў, каб сказаць кіраўніцтву, «што нешта не так», распавёў  журналістам The Washington Post амерыканскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці.

Ён мяркуе, што ўрад ЗША быў гатовы да бунту кіраўніка ПВК «Вагнер».

Выведнікі ЗША мяркуюць, што Прыгожын планаваў сур'ёзны выклік вайсковаму кіраўніцтву Расіі цягам даволі доўгага часу, але ягоная канчатковая мэта была незразумелая, удакладняюць у CNN.

Адна крыніца выдання мяркуе, што на арганізацыю сышло не менш за некалькі дзён. Але іншы суразмоўца журналістаў адзначыў, што Растоў-на-Доне знаходзіцца вельмі блізка да лініі фронту, таму, магчыма, мяцеж Прыгожына не патрабаваў працяглай падрыхтоўкі.

Прадстаўнікі заходніх спецслужбаў бачылі прыкметы таго, што Прыгожын рыхтаваўся да такога кроку, у тым ліку шляхам назапашвання зброі і боепрыпасаў, заявілі суразмоўцы CNN.

Чыноўнік сказаў, што яны лічаць, што заявы Прыгожына пра недахоп боепрыпасаў для аперацый ва Украіне былі наўмысным падманам, каб дапамагчы закласці аснову для патэнцыйнага ваеннага выкліку расійскай уладзе. 

Амерыканскія чыноўнікі, як пішуць журналісты, лічылі, што галоўным трыгерам пачатку бунту Прыгожына стала распараджэнне Мінабароны, якое абавязвала байцоў ПВК падпісваць кантракт з вайсковым ведамствам.

Аднак, як дадае The New York Times, дзяржслужачыя ЗША баяліся выступаць з якімі-небудзь заявамі, каб не даць афіцыйным асобам Масквы падставу заяўляць аб датычнасці ЗША да канфлікту.

Каментары4

  • Ёсік
    25.06.2023
    Казаць пасьля можна што заўгодна. Але вось цікавы факт - як расейцы адрэагавалі на "непаразуменьне" вагнераўцаў. Амаль усе занялі іхны бок. Атрымліваецца, што не ўсё так добра ў расеі, калі народ удзячны за бунт, за магчымасьць зрынуць уладу. Гэта да ябацек - нічым у такім выпадку беларусы не адрозніваюцца ад тых расейцаў у магчымасьці зрынуць апастылеўшую ўладу, бо і пуцін, і лукашэнка задзяўблі ўсіх, прабачце за слова, за.балі.
  • Казік
    25.06.2023
    > Казаць пасьля можна што заўгодна
    А яны павінны былі загадзя напісаць у газетах, каб папярэдзіць пуціна?
  • leonid
    26.06.2023
    Какая разница, что  CNN  "узнало" о том, что разведка знала. (Никто из CIA и Пентагона с ними не советовался). В том, что этот уголовник затеял путч виновато политическое и военное руководство России. Его поход и захват (без единого выстрела 2-крупных областных городов показал, что России, как государства, не существует Есть территория под началом правителя и его челяди. Вместо того, чтобы кто-нибудь из Думы или Совета Федерации или из Прокуратуры выехал на место и разобрался в жалобе на происходящее (не хватает снарядов; артиллерия бьет по своим и т.д.) они дружно попрятались в норы, а ситуацию , возникшую в своей стране поручили разрулить самозванцу, прославившемуся зверствами в своей стране, который не является гражданином России.То есть в России не нашлось ни одного политика, ни одного государственного деятеля для выполнения этой задачи. Такое откровение вызвало шок в странах ЕС и на 26 июня в Люксембурге назначено экстренное совещание министров иностранных дел.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа14

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе10

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа14

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →