«Тое, што адбываецца цяпер у Расіі, — гэта рэальна». У ЗША адгукнуліся на вайсковы мяцеж Прыгожына
Згодна з заявамі афіцыйных асоб ЗША, яны ўважліва сочаць за сітуацыяй у Расіі на фоне супрацьстаяння Мінабароны і ПВК «Вагнер», якое пачалося ў пятніцу ўвечары. Пра гэта паведаміла агенцтва CNN.
Як адзначыла адна з афіцыйных асоб агенцтву CNN, цяперашнія дзеянні і рыторыка Яўгена Прыгожына — «гэта нешта большае, чым усе яго мінулыя паводзіны».
«Тое, што адбываецца цяпер у Расіі, — гэта рэальна, і пакуль незразумела, чаго чакаць у будучыні», — заявіў неназваны амерыканскі чыноўнік агенцтву CNN.
Нагадаем, што кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын у пятніцу паведаміў, што пазіцыі яго салдат былі атакаваныя верталётамі і артылерыяй Мінабароны Расіі. Пасля гэтага Прыгожын аб'явіў аб пачатку вайсковага перавароту ў краіне.
«Мяцеж Прыгожына»: што вядома на гэты момант
Пачаліся баявыя сутыкненні паміж ПВК «Вагнер» і сіламі Мінабароны Расіі — Прыгожын
Лукашэнкаўскія прапагандысты таксама не спяць і з хваляваннем сочаць за сітуацыяй у Расіі. Зрабілі для вас падборку іх выказванняў
«Вайна патрэбная была, каб купка жывёлін папіярылася». Прыгожын даў рэзананснае інтэрв’ю, у якім падвёў грунт пад спыненне вайны
Каментары