Азаронак у майцы з Z спаліў беларускі сцяг у лесе, дзе разводзіць вогнішча забаронена
Прапагандысты Рыгор Азаронак і Андрэй Лазуткін палілі беларускі сцяг. Знішчэнне сцяга лукашысты прысвяцілі ганебнаму выгнанню з мінскага Дома культуры на Матусевіча расійскіх нацыянал-бальшавікоў. Але ёсць нюанс не толькі з самім учынкам прапагандыстаў, але і з месцам, дзе ён адбыўся.
Рэпартаж са спальваннем сцяга Азаронак прысвяціў падзеі, якая адбылася ў сярэдзіне 1990-х. Тады расійскія нацыянал-бальшавікі на чале са сваім лідарам Эдуардам Лімонавым вырашылі дапамагчы Лукашэнку стварыць моладзевую арганізацыю і заадно пафестываліць. Давялося, аднак, ратуючы сябе, уцякаць.
Азаронак з Лазуткіным у перадачы дэманстратыўна спалілі ў лесе бел-чырвона-белы сцяг.
Азаронак паліў беларускі сімвал у Z-майцы.
Свой учынак лукашысты прыраўнялі да акцыі расійскіх нацыянал-бальшавікоў.
Ахопленае полымем палотнішча абпаліла рукі Азаронку.
За здзек са сцяга лукашыстаў, вядома, не пакараюць. Але цікава іншае: спальваць яго яны паехалі ў Мінскі раён, дзе праз засушлівае гарачае надвор’е абмежаванае наведванне лясоў (гэта значыць, што паліць вогнішча там забаронена).
Супрацоўнікі прыродаахоўнай службы, куды звярнуўся чытач «Нашай Нівы», не ведалі, пра каго гаворка, і параілі напісаць заяву на парушальніка.
«Наогул гэта адміністрацыйнае правапарушэнне. Абмежаванні ж уводзяць, каб абараніць лясы ад пажараў», — даводзілі чытачу ў лясгасе.
Згодна з Кодэксам адміністрацыйных правапарушэнняў, Азаронка і Лазуткіна мусяць аштрафаваць на 925 рублёў (25 базавых велічыняў).
Калі чытач сказаў, хто парушальнік, суразмоўцы сталі пераконваць яго не ўвязвацца ў такую справу.
«Ён жа там не проста вогнішча расклаў, але там былі здымкі. Аператар, яшчэ нехта. Таму вынесуць рашэнне, што пагрозы ніякай не было.
Можа, у іх і дазвол быў. Гэта такая была спроба… Ён жа гэтым займаецца. Гэта яго праца», — змянілі парады прыродаахоўнікі.
Выхадка Азаронка са сцягам — звыклая манера яго паводзін на камеру.
У сваіх перадачах Азаронак абражае прыхільнікаў дэмакратычнага руху, падтрымлівае баявыя дзеянні Расіі ва Украіне і рэпрэсіі, учыненыя лукашыстамі ў Беларусі, ды спявае славаслоўі Лукашэнку.
Лукашэнка ў сваю чаргу падарыў Азаронку кувалду.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬГлядзіце таксама:
Каментары
Они что, надеются на лучшие места в самолёте лукашенок ?
Прежде, чем такое творить, надо было хорошо подумать.
А с подумать и тем более хорошо подумать, у лукашистов и ябатек всегда были большие проблемы.