Смаргонец Рамуальд Улан расказаў, за што яго затрымалі на сем сутак
Былы палітвязень Рамуальд Улан выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту.
«Пасля сямі сутак ізалятара… Па тых жа падставах, як і раней (пасты, фота за 2021 і 2020 год!!!)», — напісаў Рамуальд на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Улан збіраецца закрыць свае сацсеткі, «каб зноў чагосьці не знайшлі тады яшчэ дазволенага, а цяпер забароненага».
Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» ў студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 года «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У маі стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.
Пасля выхаду на волю Улана двойчы затрымлівалі — агулам яму прызначылі 10 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), як піша «Вясна».
Каментары