Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава прызналі «непажаданай арганізацыяй» у Расіі
Пра ўнясенне ў чорны спіс беларускай праваабарончай арганізацыі, якая месціцца ў Вільні, паведаміла Генпракуратура Расіі.
Таксама ў спіс «непажаданых арганізацый» трапілі падобныя арганізацыі з іншых краін: Human Rights House Foundation, Human Rights House Tbilisi, Educational Human Rights House Chernihiv, Human Rights House Crimea, Human Rights House Yerevan.
Паведамляецца, што дзейнасць гэтых арганізацый нібыта «накіраваная на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці РФ, дэстабілізацыю грамадска-палітычнай абстаноўкі, дыскрэдытацыю ўнутранай і знешняй палітыкі, фармаванне грамадскай думкі аб неабходнасці змены ўлады неканстытуцыйным шляхам».
Сцвярджаецца, што ад пачатку «спецыяльнай ваеннай аперацыі арганізацыі займаюцца дыскрэдытацыяй знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі і Узброеных сіл Расіі».
Каментары