Палітвязень Уладзімір Гарох у зняволенні моцна схуднеў і траціць зубы
Уладзіміра непакоіць артроза-артрыт каленных суставаў. Таксама пачалі выпадаць зубы — на верхняй сківіцы засталося ўсяго шэсць зубоў. Таксама ён настолькі схуднеў, што хадзіў, трымаючыся за сцены, паведамляе Hrodna.life.
Усю зіму, паводле слоў сына, Уладзімір правёў у ШІЗА. За апошнія паўгода яму ўдалося перадаць усяго адну перадачу. Сын звязвае гэта з дрэнным харчаваннем і адсутнасцю вітамінаў.
Жонцы Уладзіміра таксама прыйшлося пакінуць Беларусь. У красавіку 2023 года сілавікі прыйшлі да яе дадому. Сын палітвязня пакінуў Беларусь яшчэ ў жніўні 2020 года.
Нагадаем, Уладзімір Гарох быў затрыманы 18 жніўня 2020 года па так званай «Карэліцкай справе» — аб беспарадках, якія нібыта планаваліся ў Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. У снежні 2020-га яму прысудзілі сем гадоў калоніі.
Падтрымайце Уладзіміра лістамі і тэлеграмамі: Турма №4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Гароху Уладзіміру Уладзіміравічу.
Каментары