Грамадства99

Замена пашпарта за мяжой. Што можна зрабіць і ў якія тэрміны

За апошнія тры гады з Беларусі ў іншыя краіны з'ехала каля 200-250 тысяч чалавек, для многіх з іх замена пашпарта за мяжой стала актуальным пытаннем. Аднак цяпер запісацца на падачу дакументаў у Польшчы і Літве няпроста.

Хто можа замяніць або аднавіць пашпарт за мяжой?

Грамадзяне Беларусі, якія стала пражываюць за мяжой, маюць права замяніць пашпарт у краіне пастаяннага пражывання. Калі гаворка ідзе пра дакументы серыі РР (пашпарт грамадзяніна РБ, які пастаянна пражывае па-за межамі Беларусі), то дакумент можна не толькі абнавіць, але і аднавіць, калі вы яго раптам згубіце.

Уласнікі пашпартоў унутраных серый могуць атрымаць новы пашпарт за мяжой, толькі калі маюць на руках стары. Калі дакумент будзе згублены, то зрабіць новы можна будзе толькі ўнутры Беларусі.

Каб мець магчымасць замяніць пашпарт у пасольстве або консульстве, трэба стаць там на консульскі ўлік.

Варшава — запіс на наступны год

Самыя вялікія чэргі на замену пашпарта — у беларускім пасольстве ў Варшаве.

Калі пачаць запісвацца цяпер, то можна трапіць на падачу толькі ў сакавіку 2024 года. То-бок толькі праз 8 месяцаў. Сам новы пашпарт у тэорыі мусіць быць гатовы ўжо праз тры месяцы. Але, як паказвае практыка, тэрміны могуць зацягнуцца. Некаторыя беларусы чакаюць новы дакумент па 4-6 месяцаў ад моманту падачы.

Жанчына, якая падала дакументы на атрыманне новага пашпарта яшчэ ў першых чыслах сакавіка, дзеліцца, што дагэтуль яго не атрымала, хоць у пасольстве казалі, што прыблізна праз тры месяцы свежы пашпарт ужо мусіць быць у Варшаве. «Прайшло ўжо больш за чатыры месяцы, а ніякіх звестак. Дазваніцца ў пасольства, каб даведацца пра статус дакумента, не атрымліваецца», — прызнаецца жанчына.

Крыху хутчэй можна запісацца на замену пашпарта ў беларускія консульствы ў Беластоку і Белай Падлясцы. Там звычайна запіс на падачу ідзе на 2-3 месяцы наперад. Па тэрмінах выдачы таксама ад трох месяцаў з моманту падачы.

Карыстальнікі адмысловых чатаў, дзе беларусы абмяркоўваюць жыццё ў Польшчы, адзначаюць, што ў цяперашніх умовах пра замену пашпарта трэба клапаціцца не пазней чым за год-паўтара да моманту завяршэння дзеяння бягучага дакумента.

Ёсць альтэрнатыва

Калі атрымаць новы беларускі пашпарт не атрымліваецца, то ў беларусаў, якія жывуць у Польшчы і маюць там ВНЖ, ёсць магчымасць атрымаць польскі праязны дакумент іншаземца, які заменіць беларускі пашпарт. З такім дакументам можна будзе выязджаць за межы Польшчы ў іншыя краіны.

Важна, што згодна з абноўленым заканадаўствам, атрымаць польскі праязны дакумент могуць беларусы з любым дазволам на жыхарства незалежна ад падстаў, на якіх ён быў выдадзены. Таксама для яго атрымання цяпер не трэба будзе даказваць, што чалавек не можа вярнуцца ў Беларусь, каб там зрабіць сабе пашпарт.

Таксама такі дакумент будзе даступны тым беларусам, якія нарадзіліся па-за межамі Беларусі і ніколі не мелі беларускага пашпарта.

Як сітуацыя ў Літве?

У Вільні проста цяпер запісацца на замену пашпарта немагчыма, бо ўсе даты распісаныя да канца верасня. У верасні абяцаюць пачаць запіс на кастрычнік.

Летась сітуацыя з заменай пашпарта ў беларускай амбасадзе ў Вільні выглядала так: чалавек, які запісаўся ў амбасаду на пачатку жніўня, змог падаць дакументы на новы пашпарт толькі праз чатыры месяцы — у канцы лістапада. «Новы пашпарт быў гатовы ў сярэдзіне сакавіка гэтага года. У выніку, ад моманту запісу ў чаргу да атрымання новага пашпарта сышло амаль 8 месяцаў», — кажа беларус.

Іншы беларус таксама падаваўся ў мінулым лістападзе, але, кажа, яго новы пашпарт дагэтуль не гатовы.

У Літве таксама ёсць магчымасць атрымаць мясцовы праязны дакумент, які можа замяніць беларускі пашпарт. Але атрымаць яго могуць не ўсё, як па абноўленым польскім заканадаўстве, а толькі тыя беларусы, якія маюць статус уцекача.


Каментары9

  • Mafkees
    20.07.2023
    У меня давно нет паспорта РБ,лет 15 как. И ноги моей никогда не будет в лукашэнковской амбасаде, пусть свои паспорта себе воткнут в одно место.
  • Helge
    20.07.2023
    А як у Амерыцы?
  • Vad
    20.07.2023
    Тема в статье не раскрыта полностью. В ней говорится только про Польшу и Литву, но про эти страны и так информации очень много. Но белорусы живут не только в этих странах. Рассказали бы хотя бы про остальные страны ЕС, про Грузию, Украину

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?6

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?6

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →