Сёння ўвечары ў Цэнтры паруснага спорту каля вёскі Зарэчча-1, што на Мінскім моры, назіралі моцны віхор, які знялі на відэа. У выніку яго былі ахвяра ды пацярпелыя.
МНС Беларусі паведаміла, што ў выніку стыхійнага бедства адзін чалавек загінуў, двое пацярпелі. Гэта адбылося ў выніку падзення дрэваў.
Ратавальнікі дасталі з-пад дрэва загінулую дзяўчыну, цяпер яны працягваюць работы па абследаванні тэрыторыі і прыборцы паваленых дрэў.
Каментары