У Беларусі няма платнай адукацыі, гэта форма сацыяльнай падтрымкі моладзі — міністр адукацыі
Міністр адукацыі Андрэй Іванец сказаў, што ў Беларусі няма платнай адукацыі, бо дзяржаве даводзіцца датаваць значную частку расходаў, перадае Sputnik.by.
«Хацеў бы адзначыць і падкрэсліць вельмі важны аспект: сёння ў нашай краіне платнай адукацыі няма».
Іванец заявіў, нібыта платнай адукацыі ў Беларусі няма, бо навучэнцы кампенсуюць выдаткі, якія ідуць на іх навучанне, у найлепшым выпадку на 70%, а шэраг спецыяльнасцяў — медыцынскіх, творчых — толькі 50%.
«То-бок сёння дзяржава ажыццяўляе прамую датацыю на ўзроўні 30-50% для навучэнцаў платнай формы навучання», — заявіў ён у чацвер на прэс-канферэнцыі, прысвечанай заканчэнню ўступнай кампаніі.
Што тычыцца павышэння кошту платнай адукацыі, то міністр адзначыў, што, на яго думку, гэта адбываецца вельмі стрымана. Гэтым разам — да 7%, як і летась.
«Відавочна, што рост кошту (вышэйшай адукацыі) адбываецца значна павольней, чым рост заробкаў і дабрабыту нашага насельніцтва.
Таму ў Беларусі, яшчэ раз паўтару, платная адукацыя — гэта форма сацыяльнай падтрымкі нашай моладзі пры атрыманні вышэйшай адукацыі», — рэзюмаваў Іванец.
Каментары
МММ было больш шчырым, чым лукашэнскаускiя прыкарытнiкi