У Расіі памёр генерал, які нейкі час камандаваў акупацыйнымі войскамі ва Украіне
У Маскве памёр 57-гадовы генерал-палкоўнік Генадзь Жыдко, які ў маі-ліпені 2022 года камандаваў усёй акупацыйнай групоўкай ва Украіне. Пра гэта паведамляюць расійскія медыя.
Паведамляецца, што Герой Расіі, генерал-палкоўнік Генадзь Жыдко памёр «пасля працяглай хваробы».
У 2016 годзе Жыдко займаў пасаду начальніка штаба групоўкі УС РФ у Сірыі, у 2018 годзе быў прызначаны камандуючым войскамі Усходняй вайсковай акругі, у 2021-м атрымаў пасаду намесніка міністра абароны РФ — начальніка Галоўнага вайскова-палітычнага ўпраўлення УС РФ.
У 2022 годзе Жыдко зноў стаў камандуючым войскамі Усходняй акругі, а пасля змяніў у маі 2022-га камандуючага войскамі Паўднёвай вайсковай акругі Аляксандра Дворнікава ў камандаванні акупацыйнай арміяй ва Украіне. У ліпені яго знялі з гэтай пасады.
Каментары