Эстонія абмяркуе з Фінляндыяй і Нарвегіяй механізм закрыцця мяжы з Расіяй
Польшча і краіны Балтыі плануюць абмеркаваць з Нарвегіяй і Фінляндыяй механізмы і правілы сумеснага закрыцця мяжы з Расіяй у выпадку сур'ёзных інцыдэнтаў. Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Эстоніі Лаўры Ляэнеметс на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы ў Варшаве з партнёрамі з Латвіі, Літвы і Польшчы, на якой абмяркоўвалася пытанне поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю, піша ТАСС.
Як адзначыў міністр, у Эстоніі няма мяжы з Беларуссю, але краіна падтрымлівае дзеянні саюзнікаў.
Па словах Ляэнеметса, на сустрэчы ў Варшаве ў цэлым абмяркоўваліся механізмы і планы дзеянняў на выпадак крызісу ў памежнай зоне любой з чатырох краін.
«Мы гаварылі таксама аб выкарыстанні тых жа правілаў на мяжы з Расіяй. Важна пачаць гаварыць на гэтую тэму з Фінляндыяй і Нарвегіяй, каб дзейнічаць салідарна», — указаў ён.
«Мы спадзяёмся, што ў будучыні ў нас будуць механізмы, сістэмы, крытэрыі таго, калі, у які момант мы пачынаем агульныя і салідарныя дзеянні, каб мы былі гатовыя закрыць усе памежныя пункты разам», — рэзюмаваў ён.
Раней на прэс-канферэнцыі ў Варшаве было абвешчана, што кіраўнікі МУС Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі ўзгаднілі механізм адначасовага закрыцця мяжы з Беларуссю ў выпадку сур'ёзных інцыдэнтаў, звязаных з выкарыстаннем зброі або масавым нелегальным перасячэннем мяжы.
Літва назвала яшчэ пераходы, якія могуць закрыць, і два крытэры, па якіх цалкам закрыюць мяжу ЕС з Беларуссю
Літва падумвае пра закрыццё мяжы з Калінінградскай вобласцю
Кіраўнікі МУС Літвы і Польшчы абмеркавалі магчымую ізаляцыю Беларусі
«Жартаў не будзе». Прэм'ер Латвіі назваў мабілізацыю дадатковых сіл на беларускую мяжу папераджальнай акцыяй
Каментары