У Мінздароўя распавялі пра сітуацыю з новым штамам каранавіруса «пірола» ў Беларусі
Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя заявіла, што ў свеце выяўлены новы штам каранавіруса — «пірола». Мінздароўя пракаментавала сітуацыю.
Як гавораць у Мінздароўя, спецыялісты РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі пастаянна праводзяць маніторынг распаўсюджвання генетычных варыянтаў SARS-CoV-2, у тым ліку і новых. Варыянт «пірола» на гэты момант у Беларусі не зарэгістраваны.
Упершыню «піролу» вывілі ў канцы ліпеня 2023 года ў Ізраілі. У верасні 2023 года яго зʼяўленне зарэгістравалі ўжо 15 краін.
Лічыцца, што штам «пірола» зʼяўляецца больш заразным у параўнанні з папярэднікамі, бо мае найбольшую колькасць мутацый у спайк-бялку ў параўнанні з зыходным варыянтам.
Але пакуль няма доказаў, што гэты варыянт выклікае больш цяжкае захворванне або больш высокі ўзровень смяротнасці. Сімптомы мала адрозніваюцца ад тыповых прыкмет каранавіруснай інфекцыі. У цэлым, як лічаць эксперты, COVID-19 працягвае заставацца пагрозай. СААЗ заклікала падтрымліваць барацьбу з яго распаўсюджваннем, у тым ліку праводзіць бустэрную вакцынацыю.
Каментары