Здароўе22

«Вірус нікуды не знік». Мінздароўя папярэджвае пра важнасць вакцынацыі супраць грыпу і кавіду

Намеснік міністра аховы здароўя Юрый Горбіч нагадаў, чаму неабходна прышчапляцца ад грыпу і кавіду, і расказаў, дзе і якой вакцынай гэта можна зрабіць, піша БелТА.

Фота: БелТА

Як адзначыў чыноўнік, нягледзячы на паслабленне ўвагі да яго, вірус нікуды не знік. «У нас, як і ва ўсім свеце, назіраецца рост захваральнасці. Кампанія па вакцынацыі ў Беларусі такая ж, як штогод», — сказаў намеснік міністра аховы здароўя.

Тут варта зазначыць, што ў Беларусі больш за год не агучваюцца звесткі пра выпадкі кавіду.

Юрый Горбіч упэўнены, што вакцынацыя — самы эфектыўны сродак прафілактыкі захворвання.

«Але апошнім часам людзі сталі ставіцца да гэтага мерапрыемства спакойней, бо мы забыліся, што такое эпідэміі адру, поліяміэліту, натуральнай воспы, якія яшчэ літаральна ў пачатку мінулага стагоддзя губілі вялікі адсотак насельніцтва Зямлі», — падзяліўся ён.

Намеснік міністра аховы здароўя нагадаў, што хоць вірус COVID-19 цяпер пераносіцца адносна лёгка і мае нізкую смяротнасць, ён усё яшчэ хутка распаўсюджваецца.

«Не думаю, што камусьці прыемна правесці пяць дзён дома з высокай тэмпературай і наступным посткавідным сіндромам», — адзначыў Юрый Горбіч.

Паводле яго слоў, цяпер у Беларусі ад COVID-19 можна прышчапіцца расійскімі вакцынамі «Гам-кавід-вак» («Спутнік»), «Спутнік лайт», а ў некаторых месцах кубінскай вакцынай «Саберана плюс».

«Гэта вакцыны, якія цалкам прайшлі кантроль якасці. Колькасць антыгену ў іх у параўнанні з мінулым годам павялічаная ў тры разы, і гэта адпавядае найлепшым сусветным стандартам», — падзяліўся намеснік міністра аховы здароўя.

Сёння вакцына ёсць абсалютна ва ўсіх арганізацыях аховы здароўя.

Як распавёў Юрый Горбіч, самы просты спосаб атрымаць вакцыну — прыйсці ў паліклініку па месцы жыхарства.

Таксама ён адзначыў, што часам буйныя прадпрыемствы дамаўляюцца з арганізацыямі аховы здароўя, і тады вакцыну можна атрымаць на працоўным месцы ў медпункце ў вызначаны час і дзень.

Намеснік міністра аховы здароўя нагадаў аб магчымых пабочных эфектах і правілах паводзін пасля вакцынацыі.

На наступны дзень пасля вакцынацыі можа падняцца тэмпература, але Юрый Горбіч запэўнівае, што гэта нармальна. І ўдакладняе, што пасля прышчэпкі арганізм адцягвае свае рэсурсы на выпрацоўку імунітэту, яго нельга перанапружваць.

«На працягу 3-4 дзён пасля вакцынацыі не варта займацца фізічнымі нагрузкамі на піку сваіх магчымасцяў ці хадзіць у лазню з тэмпературай 140 градусаў», — сказаў ён.

Намеснік міністра таксама развянчаў міф, што пасля прышчэпкі нельга хадзіць у душ.

Але нагадаў, што паўгадзіны пасля вакцынацыі лепш правесці ў медустанове пад наглядам прафесіяналаў, каб пазбегнуць алергічных рэакцый.

Каментары2

  • Пытанне
    29.09.2023
    А ад грыпу якія вакцыны ёсць?
    [Напэўна, ёсць: У адной з мінскіх паліклінік стартавала бясплатная вакцынацыя супраць грыпу https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/327083 ]
  • Намесьнік балабола
    29.09.2023
    Ад новага кавіда прывіўка старым 'спутнікам' не дапаможа. 

    У ЗША на 14 верасня FDА зацверджаныя толькі mRNA вакцыны ад Файзера і Мадэрны. Вектарныя вакцыны ад АстраЗенекі, Джонсан і Джонсан не зацверджаны, бо не паспелі зрабіць ці неэфектыўныя. Спутнік таксама вектарная і нават калі хто пачне рабіць яе пад новую мутацыю кавіда сутыкнецца з тымі ж праблемамі.

    https://publichealth.jhu.edu/2023/what-to-know-about-the-updated-covid-19-vaccine-for-fall/winter-2023

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →