Нарвежская сейсмастанцыя зафіксавала магчымы выбух каля газаправода ў Фінскім заліве
Нарвежскі інстытут сейсмічных назіранняў Norsar паведаміў, што зафіксаваў магчымы выбух якраз у ноч на нядзелю, калі быў пашкоджаны газаправод Balticconnector, які злучае Эстонію і Фінляндыю, піша rus.err.
Гэтая невялікая вібрацыя была выяўленая станцыяй Norsar, размешчанай у Фінляндыі, паведамляе Yle.
Norsar зафіксаваў магчымы выбух у 01:20 8 кастрычніка.
Паводле ацэнкі Norsar, магчымы выбух быў слабейшы, чым выбухі на «Паўночным патоку» ў верасні 2022 года.
Далейшы аналіз даных працягваецца.
Каментары