Тэатр не меў магчымасці выступаць у Беларусі з восені 2021 года, а цяпер згубіў і месца для рэпетыцый.
Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў кіраўнік тэатра Вячаслаў Іназемцаў. «Дзякуючы пільнаму МНС», — удакладніў ён.
Альтэрнатыўная пляцоўка ў «ІнЖэста» на дадзены момант адсутнічае.
Вясной 2021 года «ІнЖэст» адсвяткаваў свой юбілей — 40 год творчай дзейнасці, а ўжо восенню згубіў магчымасць выступаць. Тады ж у Мінску апошні раз прайшоў Фестываль пластычных і танцавальных тэатраў «Пластформа».
Тэатр працягваў выконваць адукацыйную функцыю ўвесь гэты час: пры ім дзейнічала студыя, дзе можна было асвоіць псіхафізічны трэнінг пластычнага акцёра «Танцы Звяроў» (па арыгінальнай методыцы Іназемцава), танец бута і шмат іншых накірункаў у фізічным тэатры.
Пластычны тэатр «ІнЖэст» быў створаны студэнтамі мінскага Інстытута культуры. Гэта найстарэйшы і адзіны беларускі тэатр, які працуе ў кірунку сучаснай пантамімы і танца бута. «ІнЖэст» на чале са сваім нязменным лідарам Вячаславам Іназемцавым быў ініцыятарам і арганізатарам фестываляў пластычных тэатраў: «Блазан» (1987-1989),— «Х-Традыцыя» (2001-2002) і «Пластформа» (2013-2021).
Каментары
ну дык жа... тэатралы МУСяць любіць толькі аднаго актора
а астатніх... біць