У Польшчы падлічылі 100% бюлетэняў. Апазіцыя перамагла, але Дуда прапануе ўзначаліць урад Качыньскаму
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што прапануе сфармаваць урад партыі «Закон і справядлівасць» (PiS) Яраслава Качыньскага, якая набрала на выбарах найбольш галасоў. Але наўрад ці яна здолее сфармаваць урад.
Кансерватыўна-нацыяналістычная партыя «Закон і справядлівасць» (PiS), якая была ва ўладзе з 2015 года, набірае 35,38%.
Ліберальная «Грамадзянская кааліцыя» на чале з колішнім прэм’ерам Дональдам Тускам набірае 30,7%.
«Трэці шлях» — аб’яднанне «Польшчы 2050» экс-кандыдата ў прэзідэнты Шымона Галоўні і Польскай сялянскай партыі — 14,4%.
«Лявіца» — 8,61%.
Еўраскептычная і антыўкраінская партыя «Канфедэрацыя» набірае 7,16%
Яўка на выбарах склала 74,38%.
Па Канстытуцыі спачатку ўрад прапануецца сфарvаваць той партыі, якая набралі найбольшую колькасць галасоў. І толькі калі ПіС такі ўрад стварыць не зможа, гэта будзе прапанавана партыі, якая паказала другі вынік.
«Грамадзянская кааліцыя», імаверна, і ўзначаліць наступны ўрад Польскай Рэспублікі, бо цэнтрысцкая кааліцыя «Трэці шлях», якая паказала трэці вынік, ужо заявіла, што ў саюз з ПіСам не пойдзе.
Каментары