«Тонус — ён жа і ў мазгах таксама». Паглядзіце, як выглядае 67-гадовы экс-футбаліст Людас Румбуціс
Выданне Bet.news надрукавала інтэрв'ю з былым вядомым футбалістам мінскага «Дынама», а пасля паспяховым трэнерам Людасам Румбуцісам. Сярод іншага пры ім апублікавалі і фота, з якога вынікае, што фізічнай форме, у якой цяпер знаходзіцца Румбуціс, які праз месяц адсвяткуе 68-годдзе, можна толькі пазайздросціць.
«Адбегаць тайм ці два на аматарскім узроўні — чаму б і не? Год таму я так і рабіў, часцяком гуляючы за «Арт-Старс» — каманду, якая складаецца з артыстаў і музыкаў, — на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Не насіўся, вядома, прыняў-аддаў.
У серады хаджу гуляць у міні-футбол, але не заўсёды атрымліваецца. У мяне ж яшчэ хакей тры разы на тыдзень. Ён лягчэйшы ў плане руху, чым футбол. Але там трэба мець моцнае цела. Таму я яшчэ і дома трэніруюся. Брусы, гантэлі…
Унук спытаўся год таму: «Дзядуля, адкуль у цябе гэтыя кубікі?» Ну чаму б і не? Кожны дзень па 10-12 сілавых практыкаванняў. 20-30 раз на брусах хоць зараз адціснуся.
Мне важна адчуваць сябе ў тонусе. Тонус — ён жа і ў мазгах таксама.
А калі ходзіш і бурчыш, як стары дзед, то гэта ўжо ўсё. Прыплылі…
Раней рабіў столькі, колькі трэба, а цяпер столькі, колькі хачу. З узростам трэба мяняць звычкі.
Часам вунь не бяруся за гітару два дні, а часам па 5-6 гадзін з ёй, развучваю новае або ўспамінаю старое», — патлумачыў свой стыль жыцця Румбуціс.
Чытайце таксама:
Як цяпер выглядае былы ўкраінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі. Заўзятары б'юць трывогу
Каментары