Асуджаны на 19 гадоў палітык у панядзелак не ўдзельнічаў праз відэасувязь з калоніі ў пасяджэнні суда ў Каўрове.
«Звычайна Аляксей удзельнічае ў каўроўскіх судах па відэасувязі, але сёння яго там не было. Прычын мы не ведаем. Пасяджэнне адкладзена», — паведаміла яго прэс-сакратар Кіра Ярмыш.
Паплечнік палітыка Іван Жданаў удакладніў, што ў Навальнага адбыўся канфлікт з адміністрацыяй калоніі №6 ва Уладзімірскай вобласці.
«У Аляксея Навальнага забралі ўсе пісьмовыя прылады. З-за гэтага ён адмовіўся выходзіць з камеры на суд і на следчыя дзеянні», — напісаў Жданаў у тэлеграм-канале.
«У камеру ўвайшлі сілавікі ў касках і, ужываючы сілу, пацягнулі яго да следчага», — дадаў ён.
На мінулым тыдні трое адвакатаў Навальнага былі ўзятыя пад варту паводле «экстрэмісцкай» справы. Паплечнікі палітыка лічаць, што такім чынам яго хочуць ізаляваць ад знешняга свету.
Аляксея Навальнага затрымалі 17 студзеня 2021 года, калі ён вяртаўся з лячэння ў Нямеччыне ў Маскву. Агулам яго асудзілі на 19 гадоў зняволення.
Каментары