Вайна1313

Пры якіх умовах Украіна вызваліць Крым і што з Данецкам? Меркаванне Сахашчыка

Чаму ўкраінцам не ўдалося прарваць фронт падчас контрнаступу, ці зможа Украіна вызваліць Крым і чаму зараз немагчыма вызваліць Данецк? «Міністр абароны» ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Валер Сахашчык у інтэрв’ю праекту «Ток» выказаў сваё бачанне.

Украінскі бронетранспарцёр вядзе агонь па расійскіх пазіцыях блізу Аўдзееўкі ў Данецкай вобласці, 28 красавіка 2023 года. Фота: AP / Libkos, File

Чаму ўкраінцам не ўдалося прарваць фронт падчас контрнаступу

Валер Сахашчык адзначае, што падчас контрнаступу атрымалася прарваць першую лінію абароны. Аднак для таго, каб дасягнуць большых поспехаў, «самага высокага баявога духу і патрыятызму мала».

«Неабходна авіяцыя, артылерыя, боепрыпасы да яе, ракеты. На жаль, ва ўсім гэтым Украіна вельмі абмежаваная. У авіяцыі магчымасці Украіны непараўнальна саступаюць расіянам. Увесь час ёсць дэфіцыт боепрыпасаў для артылерыі. І на агнявыя задачы, на якія пры наступленні прадугледжаны расход боепрыпасаў, напрыклад, 40 снарадаў, даводзіцца траціць чатыры, а часам і менш, — тлумачыць Сахашчык.

— Да таго ж неабходна аддаць даніну ворагу. Расіяне таксама вучацца. Яны далёка не слабакі і не дурні. Яны вельмі ўмела ваююць, стварылі вельмі магутную сістэму абароны з вельмі магутнай сістэмай мініравання, якую вельмі складана пераадолець, — дзеліцца сваім бачаннем палітык. — У комплексе гэта вылілася вось у такі вынік. Разам з тым наступ працягваецца».

Ці зможа Украіна выйсці да Азоўскага мора і вызваліць Крым

Адказваючы на гэта пытанне, Валер Сахашчык прыгадаў, што назіраў баявыя эпізоды з удзелам невялікіх тактычных падраздзяленняў, калі сітуацыя мянялася на працягу некалькіх хвілін:

«Напрыклад, група «начных паляўнічых» зрабіла засаду ў тыле пазіцый расіян і проста знішчыла падраздзяленне, якое ішло па ратацыі, каб змяніць падраздзяленне, якое знаходзілася на пазіцыі. Апошнія не дабеглі да акопаў літаральна 2-3 метры і былі забітыя нашымі снайперамі. Мы назіралі паніку, якая ўзнікла ў расійскага падраздзялення, якое сядзела на гэтай пазіцыі. Яны ўсё кінулі і ўцяклі».

Салерый Сахашчык Валерий Сахащик Valery Sakhashchik
На погляд Валера Сахашчыка, сітуацыя на фронце можа змяніцца ў любы момант. Скрыншот відэа TOK_talk / YouTube

Другі важны фактар, які моцна ўплывае на ход ваенных дзеянняў, — баявы дух.

«У любой вайне перамога вызначаецца станам духу тых мас, якія на полі бою праліваюць сваю кроў, — цытуе Сахашчык Леніна і тлумачыць:

— Станам духу ўкраінцы непараўнальна вышэйшыя. Я сам асабіста не адзін раз бачыў вельмі нізкі стан баявога духу расійскіх падраздзяленняў. Я сам бачыў, як расійскае падраздзяленне захапіла нейкі аб'ект. Скажам так, шахту. І частка людзей засталася цэлаю і схавалася ў бетонных збудаваннях, а частка людзей засталася забітымі і параненымі на прасторы перад імі, якая прастрэльваецца.

Адлегласць паміж імі — 10 метраў. Да чалавека, які цяжка паранены, сам сабе дапамагчы не можа, крычыць, просіць аб дапамозе. За 10 метраў знаходзяцца яго пабрацімы. І яны не дапамагаюць яму.

Я думаў, што цяпер дзень і хіба што яны ноччу прыйдуць і эвакуююць яго. Ранкам з дронаў мы пабачылі памерлых хлопцаў. Бачылі і тых, хто спрабуе рухацца і поўзаць. Іх так ніхто і не эвакуяваў. Аб чым гэта гаворыць? Аб тым, што людзі проста знаходзяцца ў паніцы. Што стан духу вельмі нізкі. Што яны думаюць толькі пра сябе і ні пра што болей. Як выжыць самому. І ў прынцыпе, гэты стан можна ахарактарызаваць як страту чалавечага аблічча.

Таму я лічу, што можа быць адна паспяховая аперацыя ўкраінскай арміі, якая можа проста абрынуць фронт і прымусіць усё сыпацца. Я дапускаю такі варыянт, што ў гэтым годзе Украіна выйдзе да Азоўскага мора. Але для гэтага павінна нешта падобнае адбыцца».

Чаму немагчыма вызваліць Данецк

«Менавіта на Данецкім напрамку нават пэўная тэхнічная перавага ёсць у расіян. Асабліва па колькасці бранятэхнікі. Па колькасці артылерыі, боепрыпасаў для яе, патронаў, — тлумачыць Сахашчык сітуацыю з Данецкам.

— Мы там ваюем у складаных умовах. Я разумею, што ўкраінцы сканцэнтравалі свае намаганні на іншых участках фронту. Наша задача іншая — сцягнуць на сябе максімальную колькасць ворага. І мы гэтую задачу выконваем. Але наступаць і вызваляць Данецк нам у гэтай сітуацыі не ўяўляецца магчымым на сёння».

Валерый Сахашчык адзначыў, што сам ён імкнуўся б такія гарады, як Данецк, абыходзіць і ствараць умовы, пры якіх праціўнік пакіне іх сам, каб пазбегнуць акружэння.

«Таму што баі дзеля вызвалення буйнога горада — гэта вялізныя ахвяры сярод цывільнага насельніцтва, вялізныя разбурэнні інфраструктуры. Паўтараць тое, што зрабілі расіяне ў Марыупалі, мне здаецца, Украіна не будзе», — тлумачыць Сахашчык.

Глядзіце цалкам:

Каментары13

  • ?
    26.10.2023
    ён часта паўтарае "мы" - "Мы там ваюем".. хто гэта мы?
  • Sic transit kosher beer
    26.10.2023
    Крым Украина уже не вернет. Был бы другой президент в Украине, например Порошенко - он бы выгрыз зубами, но добился своего. А что взять с криворожского пианиста? Он же сказал: "Я вам ничиво не должен!"
    Плюс прецедент - если Украина может возвращать длительно оккупированный Крым, то почему Беларусь не может претендовать на возврат длительно отнятых земель....?
  • Tor.
    26.10.2023
    ?, Явно не Сахащик. Примазывается к чужим заслугам. Рота из 6-ти человек.
    Он в Украине бывает четыре дня максимум. Не хватит времени даже до Киева доехать и обратно.
    " В мэня стреляли двумя " Искандерами" хахахаха. Где стреляли? В Польше?

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →