У сярэднім ён складзе 367 рублёў 79 капеек. Рост складзе 3 рублі 39 капеек. Пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
У кожнай з катэгорый насельніцтва БПМ будзе розны:
- для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 237 рублёў 34 капейкі,
- для дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 325 рублёў 11 капеек,
- для дзяцей ва ўзросце ад шасці да 18 гадоў — 393 рублі 34 капейкі,
- для працаздольнага насельніцтва — 405 рублёў 27 капеек,
- для пенсіянераў — 273 рублі 26 капеек.
Да БПМ прывязаныя розныя выплаты: аднаразовыя выплаты на нараджэнне дзіцяці, сацыяльныя пенсіі, даплаты па ўзросце пажылым людзям, якія дасягнулі 75 і 80 гадоў.
Каментары